Спорту ўзрост непадуладны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

спорт 2014 026

Вясёлая спартландыя,  прысвечаная Дню інвалідаў, адбылася нядаўна  ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Замкавы”.

Яе арганізатары — аддзел адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама,  ДУ “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны  цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва”, раённае таварыства інвалідаў, дырэкцыя Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Спаборнічалі дзве каманды: “Аптымісты” і “Дружба”, у якія ўвайшлі прадстаўнікі  розных узростаў  і магчымасцей. Адкрылася  спартландыя дзяржаўным гімнам, затым удзельнікаў шчыра віталі начальнік аддзела спорту і турызму А.М. Цар, дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Н.Г. Корсак і дырэктар дома-інтэрната Г.Г. Маляр. А потым спартсмены-аматары паказвалі свой спрыт і ўменне ў хуткай передачы мяча, трапнасці і меткасці (боўлінг і дартс), скачках у даўжыню, практыкаваннях са скакалкай. Аматары шашак пазмагаліся ў гэтым відзе спорту.

Удзельнікі спаборніцтваў актыўна, з энтузіязмам дабіваліся  лепшых вынікаў, усе былі настроены аптымістычна і весела. Зарад ба-дзёрасці  і энергіі напоўніў усіх, у тым ліку і балельшчыкаў. У выніку перамагла дружба і адзінства ў імкненні да здаровага ладу жыцця, што, у прыватнасці, патрэбна ўсім, незалежна ад узросту і фізічных магчымасцей. Спартсменаў-аматараў  узнагародзілі прызамі — за старанні і любоў да спорту.

Апошнюю прадэманстравалі на свяце і юныя гімнасткі, выхаванкі педагога Т.Л. Плотнікавай.

Танцы з абручом, стужкамі і булавамі грацыёзна  выканалі Дарына Байаралава, Яна Протас і Каця Еднацэвіч.

Разыходзіліся ўсе з цудоўным настроем і жаданнем сустрэцца зноў ва ўтульнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплекса “Замкавы”.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.