Старанная праца зрабіла іх вядомымі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2

(Заканчэнне. Пачатак у № 90.)

Сярод лепшых работнікаў раёна тады, у першай палове 50-х, былі таксама механізатары  Мікалай Зуська і Канстанцін Жук (фота 1,2).

Наяўнасць у “Чырвоным сцягу” фотаздымкаў са свайго рэгіёну, безумоўна, не толькі ўзняла прэстыж выдання. Гэта станоўча паўплывала на арганізацыю спаборніцтва працоўных калектываў, натхніла лю-дзей на новыя працоўныя  подзвігі: бо іх ведалі ўжо, як кажуць, у твар.

Шмат у газеце было заметак і артыкулаў, якія не суправаджаліся фотаілюстрацыямі. Але ж і яны, безумоўна,  — цікавыя, значныя для даследавання як гістарычныя факты, як асобныя старонкі летапісу роднай Нясвіжчыны, якія ўжо невядомыя малодшаму пакаленню.

Дарэчы, сёння наш невялікі экскурс па старонках “раёнкі” 1953-54 гадоў і пачнём з маладзёжнай тэматыкі.

Вось паведамленне з Гарадзей-скай МТС. З 30-і камсамольцаў, якія тут працуюць, 17 чалавек свае заданні на 1953 год выканалі ўжо ў кастрычніку і працуюць у лік 1954 года. Сярод гэтых перадавікоў — Вячаслаў Плаўсюк і Казімір Азарка.

Даведваемся таксама, што камсамольска-маладзёжная брыгада калгаса “Радзіма” Квачоўскага сельсавета на чале з камсамольцам Віктарам Корсакам прыступіла да пасадкі саду. Пачалі гэтую добрую справу таксама ў калгасах “Запаветы Леніна” Навасёлкаўскага сельсавета, імя Янкі Купалы Квачоўскага сельсавета. Пашырылі плошчы пад садамі ў сельгасарцелях “17 верасня” і імя Молатава. Добры прыклад бралі і ў іншых гаспадарках раёна.

 

А вось брыгадзір камсамольска-маладзёжнай трактарнай брыгады Гарадзейскай МТС С. Брытвіч расказвае чытачам, што трактарысты Рыгор Машчанка і Леанід Абрамовіч на трактарах “НАЦІ” штодзённа выконваюць зменныя нормы на 130-    145 %. У калгасе імя Льва Талстога яны пасеялі больш 200 гектараў яравых збожжавых. Пры гэтым сэканомілі каля 70 кілаграмаў гаручага.

Загадчык аддзела кадраў і арганізацыйнай работы РК ЛКСМБ М. Макаўчык паведамляе ў сваёй заметцы, што калгаснікі  сельгас-арцелі “Чыр-воны партызан” Быхаўшчынскага сельсавета  актыўна нарыхтоў-ваюць і вывозяць на палі торф. А ўперадзе крочыць 2-я паляводчая брыгада, якую ўзначальвае камсамолец Расціслаў       Плакса.

Дарэчы, няштатны аўтар газеты Міхаіл Макаўчык  працаваў у райкаме камсамола да снежня 1954 года, а пасля — да сакавіка 1955 г. — карэктарам раённай газеты “Чырвоны сцяг”. Адсюль яго накіравалі старшынёй у Грыцкевіцкі сельскі Савет, потым былі ў калгасах пасады брыгадзіра, агранома. Затым Міхаіл Сямёнавіч доўгі час узначальваў калгас “Слава”.

Баранавіцкі абласны камітэт ЛКСМБ падвёў вынікі  камсамольска-маладзёжнага  месячніка па нарыхтоўцы і вывазцы торфу на ўгнаенне ў калгасах вобласці. Нясвіжская раённая арганізацыя (сакратар Мікалай Чурак) заняла другое месца і была ўзнагароджана пераходным Чырвоным сцягам абкама камсамола і абласнога ўпраўлення сельскай  гаспадаркі. За актыўны ўдзел у месячніку абкам ЛКСМБ прадставіў да ўзнагароджання Ганаровай  граматай ЦК ЛКСМБ камсамольскія арганізацыі калгаса імя Молатава Карцэвіцкага сельсавета (сакратар Наталля Гаціла) і калгаса “17 верасня” Ліпаўскага  сельсавета (сакратар Вольга Мах).

У верасні 1953 г. адбыўся Пленум ЦК КПСС, які прыняў пастанову “Аб мерах далейшага развіцця сельскай гаспадаркі СССР”. Гэты дакумент накіроў-ваў на карэннае паляпшэнне спраў у галіне. Ён выклікаў уздым у калектывах. Рабочыя і калгаснікі бралі павышаныя  абавязацельствы і працавалі натхнёна, з “агеньчыкам”. Спецыялісты прамысловых прад-прыемстваў пачалі пераходзіць працаваць на машынна-трактарныя станцыі і ў калгасы, дзе б маглі спатрэбіцца іх веды і вопыт. Напрыклад, “Чырвоны сцяг” паведамляе, што аграном спіртзавода “Альба”  тав. Міруценка падаў заяву на імя дырэктара Нясвіжскай МТС з просьбай накіраваць яго аграномам у калгас.

“Зачапіла” і такая заметка. У кастрычніку 1953 г. у Нясвіжы на працягу чатырох дзён праходзіла пятая раённая сельскагаспадарчая выстава. У павільёне паляводства дэманстраваў свае дасягненні калгас імя Молатава. Яго асобныя брыгады сабралі з гектара па 14-16 цэнтнераў збожжа. Дэманстраваліся таксама  гарбузы, дыні і іншыя культуры. Побач знаходзіліся экспанаты сельгасарцеляў “17 верасня”, імя Малянкова, імя  Андрэева, “Новае жыццё”, імя Някрасава… Кожны наведвальнік мог паглядзець на дасягненні вяскоўцаў, каб узяць з іх прыклад і працаваць з яшчэ большым імпэтам.

Газету “Чырвоны сцяг” чыталі Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ  і Святлана ПОЛЬСКАЯ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.