УСМІХНЁМСЯ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

Калі вы да гэтага часу не ведаеце, што падарыць каханай на Новы год, у вас яшчэ       дастаткова часу, каб з’ехаць з краіны.

 

— Міш-а-а-а! 3 Новым годам!

— Ваня-я-я! Адыдзі ад бярлогі!

 

На Новы год купіла дзве машынкі на радыёкіраванні. Каб муж з дзіцем не пабіліся…

1-а студзеня… Увечары ляжым з жонкай, глядзім тэлевізар. Яна, усмі-хаючыся, інтымным голасам мне кажа:

— Вось цяпер дзеці заснуць, ведаеш, чым мы зоймемся?

Я увесь у прадчуванні чагосьці незвычайнага, пытаюся:

— Чым?

Яна нахіляецца і шэпча мне на вуха:

— Цукеркі з дзіцячых падарункаў будзем есці!

 

Новы год.

— Добры дзень, Міша!

— Добры, Мікалай Канстанцінавіч…

— Адгадай загадку: «Не п’е, не курыць — на Новы год дзяжурыць!»

— Э-э-э… Гэта вы на што намякаеце?

 

У сувязі з набліжэннем Новага года ў краіне праходзіць павальная мандарынізацыя насельніцтва.

 

 

«Дарагі Дзед Мароз, не кладзі мне падарунак пад ёлку, калі ласка. Заганяй яго адразу ў гараж».

 

 

На пытанне дзіцяці «Дзядуля Мароз, а ты сапраўдны?» Дзед Мароз пачаў паказваць сертыфікаты, даведку з падатковай, ліцэнзію і часовую рэгістрацыю.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.