Віншуем з Калядамі!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ангел

Уважаемые верующие  католической конфессии!

Примите искренние поздравления с Рождеством Христовым! Этот празд-ник наполняет сердца светлыми чувствами, несет в  семьи любовь, добро и милосердие, помогает стать лучше, ближе друг к другу, заставляет внимательнее взглянуть на жизнь, на свои дела и поступки.

Пусть благодатная и праздничная атмосфера всегда царит в ваших домах, помогает сохранять человеческое тепло, близость и доверие.

Желаем вам крепкого здоровья, успехов в благих делах и начинаниях, счастья и благополучия. Пусть чудесное рождественское настроение сопровождает вас на протяжении всего года!

Несвижский районный  исполнительный комитет.

Несвижский районный Совет депутатов.

 

 

 

Паважаныя вернікі  каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з надыходзячым светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Няхай яно  падорыць усім шмат дабра і радасці, паселіць у душах спакой і шчасце, надасць упэўненасці і аптымізму. Здароўя вам, шаноўныя, на доўгія гады!

З павагай Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі   Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

 

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Сарэчна віншую вас з надыходзячым святам — Божым Нараджэннем па календары каталіцкай канфесіі.

Жадаю, каб да гэтага светлага свята вы ўсе прыйшлі з мірам і супакоем у сэрцах, каб у вашых дамах панавалі  лад і любоў, узаемаразуменне і дабрабыт. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым пачынанням, здзяйсняюцца спадзяванні і збываюцца самыя запаветныя мары!

З павагай М.М. ІВАНЧАНКА,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

Промень зоркі з неба ліўся

ў цішыню начных далін.

Нарадзіўся, нарадзіўся,

нарадзіўся Божы Сын!

Ён узяў сабе на плечы

незвычайны, дзіўны лёс.

У абліччы чалавечым

Божы Сын — Ісус Хрыстос.

Ён грахі людзей адкінуў

у той самы цяжкі час,

калі гінуў, калі гінуў

на Галгофе дзеля нас.

Але смерць над Ім не ўладна.

Ён узнёсся, уваскрос.

І спяваем мы суладна:

— Наш Гасподзь –—Ісус Хрыстос!

Зорка з неба ярка свеціць,

сее ззянне па зямлі,

каб дарослыя і дзеці

да Хрыста свой шлях знайшлі.

Промень зоркі запаліўся

Самай радаснай з навін:

— Нарадзіўся,

нарадзіўся,

нарадзіўся Божы Сын!

Шаноўныя несвіжане!

У гэтым вершы Артура Вольскага выражаецца ўся сутнасць нашага быцця!

Таму і я разам з аўтарам гэтага твора,  жадаю, каб промень зоркі Хрыстовага Нараджэння запаліўся ў нашым сэрцы, і мы ўсе знайшлі шлях да Бога. Ён нарадзіўся больш за 2000 год таму ва ўбогай стаенцы, аднак мы павінны імкнуцца, каб Ён нарадзіўся таксама і зараз. Нас непакояць многія справы ў свеце. З непакоем мы слухаем навіны з гарачых кропак і кажам: а дзе ж любоў? Любоў — гэта Бог, а Бог — гэта Любоў!!!

Нашыя сэрцы вельмі часта ўбогія, як тая стаенка. Дык адкрыем жа іх для Бога, для Любові!

Ад шчырага сэрца ўсіх, незалежна ад веравызнання і канфесіі, віншую са святам Божага Нараджэння! Шчасця вам і Любові ў Вашыя сем’і ў Новым 2015 годзе!

Пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы

 і дэкан Нясвіжскага дэканата

ксёндз Пётр Шарко.

 

Шчыра запрашаю разам з намі, каталікамі, раздзяліць радасць Хрыстовага Нараджэння.

Святочныя богаслужэнні ў касцёле ў Нясвіжы:

24 снежня ў 22.00 — Пастэрка

25 снежня ў 11.00 — св. Імша

26 снежня ў 13.00 — Батлейка (сцэна з Божым Нараджэннем) і святочны канцэрт музычнага гурта “Лаўданс” у кінатэатры “салют”.

Уваход свабодны.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.