З любоўю да Міншчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама  палкоўнік міліцыі Віктар Сянько ўзнагароджвае камандзіра  Маладзёжнага атрада аховы правапарадку Нясвіжскага  РК ГА "БРСМ"  Аляксандра Корсака

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Віктар Сянько ўзнагароджвае камандзіра Маладзёжнага атрада аховы правапарадку Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Аляксандра Корсака

(Заканчэнне. Пачатак у № 96.)

Заслужаныя ўзнагароды кіраўнікам праектаў уручылі ганаровыя госці: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі  Віктар Сянько, першы сакратар абкома КПБ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Марыя Худая, Алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Антаніна Кошаль, папулярныя беларускія спявачкі Іскуі Абалян і Анастасія Віннікава.

Журы конкурсу высока ацаніла тры праекты несвіжан. Так, у намінацыі “Прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі” перамог Маладзёжны атрад аховы правапарадку Нясвіжскага РК ГА “БРСМ”. Па словах камандзіра атрада Аляксандра Корсака, падчас узнагароджання ён адчуў сапраўдны гонар за сваіх рабят. Нагадаем, што ў лістападзе дзевяць навучэнцаў Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа да прыбыцця супрацоўнікаў Нясвіжскага РАНС вынеслі мужчыну-інваліда з задымленага дома, тым самым выратаваўшы яму жыццё. Нягле-дзячы на небяспеку, юнакі дзейнічалі мужна і разумна.

DL4A9155

І такія гераічныя ўчынкі, як адзначыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Віктар Сянько, на шчасце, не адзінкавыя. У сталічным рэгіёне сёння арганізавана 23 МААП, 360 маладых людзей дапамагаюць праваахоўным органам у забеспячэнні аховы грамадскага парадку, аказваюць садзейнічанне ў раскрыцці і папярэджанні злачынстваў. І робяць гэта яны актыўна. На памяці Віктара Сяргеевіча шмат прыкладаў, калі ярка праяўлялася не толькі грамадзянская пазіцыя, але і мужнасць нашай моладзі.

DL4A8910

Музычны падарунак ад Анастасіі Віннікавай і бітбоксера Алега Амбарцумяна

DL4A9011

Выстава студыі сучаснага дызайну «HELEN-ART»

Праект “Разам мы можам многае” Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага  цэнтра стаў лаўрэатам у намінацыі “Лепшы дабрачынны праект”. Як расказала мадэратар праекта Алёна Вінаград, на Нясвіжчыне ён рэалізоўваецца другі год сумесна з Нясвіжскім раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёрскім атрадам “Эра міласэрнасці” Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа. Праект накіраваны на ўзаемадзеянне моладзі, маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пажылых людзей. Сцерці ўсе межы паміж гэтымі сацыяльнымі групамі — галоўная мэта арганізатараў. У рамках праекта ў 2014 годзе прайшлі штогадовая міжрэгіянальная дыскатэка, прымеркаваная да Дня інвалідаў, тэматычная вечарына “Рэтра – NEW Батл” для людзей пенсійнага ўзросту, а таксама майстар-класы гульні новус (марскі більярд), якія правялі прадстаўнікі спартыўна-рэабілітацыйнага комплексу “Эгалітэ”.

Не было роўных у намінацыі “Дзейнасць у сферы працоўнай занятасці моладзі” Штабу працоўных спраў Няс-віжскага раёна. Другасная занятасць моладзі ў вольны ад вучобы час сёння з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Нясвіжскага райкама БРСМ. Калі ў 2013 годзе ў нашым раёне было сфарміравана толькі шэсць студэнцкіх атрадаў, то ў гэтым го-дзе іх колькасць узрасла да 25. У летні перыяд былі працаўладкаваны 423 маладых чалавекі,  старэйшыя за чатырнаццаць гадоў. Рабяты дапамагалі ва ўборцы ўраджаю ў СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Новае жыццё”,  “17 верасня”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, УП “Гарадзейскае збожжа-прыёмнае прадпрыемства”, педагагічныя атрады працавалі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Мінскага і Валожын-скага раёнаў.

Салістка вакальный студыі  «Solo» Татэвік Грыгаран

Салістка вакальный студыі «Solo» Татэвік Грыгаран

Ва ўрачыстай абстаноўцы кубкамі і дыпломамі пераможцаў і лаўрэатаў абласнога конкурсу былі ўзнагаро-джаны лідары маладзёжнага руху 2014 года, творчыя, ініцыятыўныя, якія імкнуцца зрабіць гэты свет лепшым. І важную ролю ў выхаванні маладога пакалення, як адзначыла ў сваім прывітальным слове першы сакратар абкама КПБ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Марыя Худая, адыгрывае патрыятычнае выхаванне, накіраванае на развіццё любові да Радзімы, адданасці Айчыне, імкненні асабістай працай садзейнічаць развіццю Міншчыны,  Беларусі ў цэлым. Бо надыходзячы год — знакавы для нашай краіны: у ім адзначыцца 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

DL4A9020

Падчас экскурсіі ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры

Добрыя словы ў адрас маладых людзей Нясвіжчыны прагучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Івана Крупко. Прымнажэнне слаўных традыцый беларускага народа, годнае служэнне прынцыпам дабра і справядлівасці, працавітасць, творчы падыход і мэтанакіраванасць — якасці, якія адрозніваюць большую частку нашай моладзі, членаў БРСМ.

— Падрастае выдатнае маладое пакаленне, — падкрэсліў Іван Іванавіч. — У нас ёсць не толькі мінулае і сучаснасць, але і будучыня. Штогод каля 200 маладых спецыялістаў прыязджае ў Нясвіжскі раён, 70 % з якіх тут застаецца, будуе жыллё, у іх з,яўляюцца сем’і. І сёння наша галоўная задача — стварыць умовы для ўсебаковага развіцця дзяцей і маладых людзей. Гэтаму паспрыяе і аб’яўленне 2015 года Годам моладзі. Указ прыняты з мэтай раскрыцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях у Беларусі.

Папулярная беларуская спявачка Іскуі Абалян

Папулярная беларуская спявачка Іскуі Абалян

ганаровыя госці павіншавалі  лепшых маладых людзей вобласці  і пажадалі ім, каб гэтая перамога стала сапраўдным натхненнем для паспяховай рэалізацыі новых цікавых праектаў, а ў сэрцах заўсёды быў гонар за нашу зямлю, Міншчыну. Свае музычныя падарункі віноўнікам урачыстасці падарылі ў гэты дзень Іскуі Абалян, дуэт Анастасіі Віннікавай і бітбоксера Алега Амбарцумяна, Кацярына Будчан і народны ансамбль песні “Млечны шлях”.

Актыўная моладзь  Цэнтра

Актыўная моладзь Цэнтра

У рамках мерапрыемства для яго  ўдзельнікаў былі арганізаваны экскурсія па Нясвіжскім замку і знаёмства з работай гарадскога  маладзёжнага цэнтра.

Аксана ГРОХ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.