З любоўю да Міншчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан уручае ўзнагароду першаму сакратару Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Ксеніі Харашылавай

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан уручае ўзнагароду першаму сакратару Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Ксеніі Харашылавай

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў абласнога конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі адбылася ў тэатральнай зале Нясвіжскага замка. Лепшыя праекты адабраны па дзесяці намінацыях, у ліку якіх — сацыяльная абарона, падтрымка маладых сем’яў, патрыятычнае выхаванне, развіццё творчага патэнцыялу моладзі і падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы, маладзёжнае самакіраванне, прапаганда здаровага ладу жыцця і іншыя. Усяго на конкурс было пададзена больш за сотню заявак ад грамадскіх аб’яднанняў, гісторыка-этнаграфічных музеяў, цэнтраў патрыятычнага выхавання, устаноў адукацыі, дамоў культуры. І толькі тыя, хто актыўна ўдзельнічаў у навуковым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці сталічнай вобласці, хто максімальна творча падышоў да распрацоўкі сваіх сацыяльных праектаў і ўнёс істотны ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі, сталі пераможцамі абласнога конкурсу. Менавіта гэтыя праекты ярчэй іншых зазіхацелі ў бягучым годзе на небасхіле сталічнага рэгіёна.

У першым радзе — ганаровыя госці мерапрыемства

У першым радзе — ганаровыя госці мерапрыемства

Аксана ГРОХ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

(Заканчэнне ў наступным нумары).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.