З любоўю да радзімы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

байкаш

Добрай традыцыі сустрэч з творчымі людзьмі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ўжо шмат гадоў. Мноства таленавітых паэтаў, музыкантаў і пісьменнікаў пабывала на Нясвіжчыне, і кожны рыхтаваў цікавую праграму. Нядаўна ў храм кнігі завітала ўраджэнка нашага горада, а цяпер жыхарка Дзяржынска Людміла Круглік (у дзявоцтве Камісарава), член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна прадставіла на суд слухачоў свае вершы рознай тэматыкі: патрыятычныя, лірычныя, грамадзянскія. У кожным з іх — душа паэтэсы, яе адчуванне жыцця з усімі яго праявамі, маляўнічае апісанне прыроды. Асаблівае месца ў творчасці Людмілы Круглік займае любоў да малой радзімы — Нясвіжа, з яго цікавай гісторыяй і легендамі, старадаўнім паркам і гістарычнымі забудовамі. Некаторыя вершы паэтка паклала на музыку і выканала іх як песні.

Л. Круглік многа гадоў працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, але ў яе нямала твораў і на роднай мове. Сёлета яна прывезла свае паэтычныя зборнікі “Водар фіялак” і “Асенняя рапсодыя”, адзін з іх падарыла райбібліятэцы. Аўдыторыя, а гэта былі навучэнцы горада і старэйшыя аматары паэзіі, цёпла прымала таленавітую зямлячку. Разам з ёй у госці да несвіжан завітала паэтка, таксама  член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч, якая прачытала ўласныя творы і верш, прысвечаны Людміле Круглік.  У заключэнне была традыцыйная фотасесія, а яшчэ радасныя сустрэчы аўтаркі з землякамі-несвіжанамі і прыемныя ўспаміны.

Раіса ХВІР,  г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.