Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

З любоўю да радзімы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.10.2022

Сустрэчы з цікавымі людзьмі заўсёды прыносяць маральнае задавальненне, бо агульнасць інтарэсаў збліжае гасцей і гаспадароў. Да нас у Нясвіж часта прыязджаюць паэты і пісьменнікі з розных куткоў Беларусі, чытаюць свае творы, дзеляцца вопытам,
знаёмяцца з нашымі аўтарамі. Адна з іх, Тамара Кавальчук, неаднаразова наведвала наш горад
і сустракалася ў раённай бібліятэцы з аматарамі паэзіі.



Нарадзілася таленавітая паэтка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці, мае педагагічную адукацыю, працавала настаўніцай, выхавальніцай у дзіцячым садзе, тэатральнай студыі, кіруе ўласным лялечным тэатрам. Захапляецца нетрадыцыйнай медыцынай, псіхалогіяй. Такі неардынарны чалавек заўсёды цікавы іншым. А яшчэ яна выдала 17 паэтычных зборнікаў, з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. На гэты раз яе прадставіла прысутным член МАПП Зоя Кулік і паведаміла, што госця рэдагуе некаторыя выданні, выгадавала чацвёра дзяцей, з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам розных конкурсаў. Пры тым знахо- дзіць час для паэзіі, сустрэч з чытачамі і прыхільнікамі творчасці.
Паэтэса прывезла свае апошнія зборнікі “Жаночыя мары” і “Чарнобыля вечнае гора”, прачытала з іх некалькі кранальных, філасофскага зместу вершаў, поўных душэўных разваг і болю за свой край. Гучалі творы пра Радзіму і каханне, успаміны пра бацькоўскую хату і дзяцінства. Тамара Кавальчук нагадала пра Марыю Магдалену Радзівіл, якая ў свой час займалася дабрачыннасцю, дапамагала ў выпуску зборнікаў паэзіі Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Канстанцыі Буйло, Ядвігіна Ш. і Якуба Коласа. Нара- дзілася мецэнатка ў Варшаве, выйшла замуж за Яна Казіміра Завішы-Кежгайла. Пазней стала жонкай Мікалая Вацлава Радзівіла. Жылі яны ў Кухцічах Ігуменскага павета, муж цікавіўся беларускім фальклорам, займаўся продажам лесу, праклаў чыгуначны вузел Верэйцы — Гарадзянка. Загінуў у Германіі падчас Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе.
Марыя Магдалена была выхавана ў духу беларускай культуры, фінансавала выданне “Загляне сонца і ў наша аконца”, адкрыла школы ў Кухцічах, Уздзе, Каменцы, дапамагала мясцовай гімназіі. Яна гаварыла: “Лічу сябе беларускай, паходжання літоўскага, як і муж”. Яе гасцямі былі вядомыя лю- дзі: Эдвард Вайніловіч, Раман Скірмунт, Іван і Антон Луцэвічы. Памерла Магдалена Радзівіл у Швейцарыі. У 2017 годзе яе прах перавезлі ў Мінск.
Пра ўшанаванне памяці славутай мецэнаткі прадоўжыла аповед супрацоўніца музея з Асіповіч Антаніна Сцяпанава. Яна расказала, што на іх землях быў маёнтак Марыі Магдалены ў Дуброўнах, на тым месцы навялі парадак, паставілі памятны валун, праводзяцца чытанні. А ва Уздзе ёсць музей, наладжваюцца балі. Нераўнадушныя людзі шануюць памяць пра гэту неардынарную жанчыну.
Т.В. Кавальчук падарыла раённай бібліятэцы кнігу пра Асіповіцкі раён, пажадала літаратурных поспехаў паэтам Нясвіжчыны. Адзін з іх, Аляксандр Яцук з Гара-дзеі, прачытаў свой верш, прысвечаны году гістарычнай памяці.
Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!