Аляксандр Лукашэнка: «Ажыццяўляйце свае мары»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

206552-04

Як мы паведамлялі, 19 і 20 студзеня ў Мінску прайшоў 42-і з’езд БРСМ. У рабоце з’езда прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, які выступіў перад дэлегатамі і запрошанымі.

«Уня­сі­це свае кан­крэт­ныя пра­па­но­вы, рэа­лі­зуй­це ма­су ме­ра­пры­ем­стваў, ка­рыс­ных для на­ша­га гра­мад­ства, каб гэ­ты год за­пом­ніў­ся мно­гім па­ка­лен­ням», — сказаў Кі­раў­нік дзяр­жа­вы.  — Вы, ма­ла­дыя лю­дзі, га­то­выя лю­быя сце­ны раз­бу­рыць, зла­маць усё, што пе­ра­шка­джае на­ша­му жыц­цю, па­він­ны бы­лі гэ­та спла­на­ваць, а ка­лі не зра­бі­лі — зра­бі­це ця­пер, каб пра­вес­ці гэ­та ў Год мо­ла­дзі. Я га­то­вы іс­ці з ва­мі ў пер­шай ша­рэн­зе».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што юнац­тва і ма­ла­досць у гра­мад­стве заў­сё­ды ўспры­ма­лі­ся і ўспры­ма­юц­ца як час паў­на­ты жа­дан­няў і мност­ва маг­чы­мас­цяў. «Сён­ня ваш леп­шы час. Ажыццяўляйце свае ма­ры, уклад­вай­це­ся ў тое, што вы ро­бі­це. Усе свае сі­лы ўклад­вай­це ў гэ­ту спра­ву — ду­шу, энер­гію і во­лю», — за­клі­каў Прэзідэнт.

«Ва ўмо­вах, ка­лі су­праць су­ве­рэн­ных дзяр­жаў па­чы­на­юць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца роз­ныя па­літ­тэх­на­ло­гіі з апо­рай на раз­дзі­ман­не пра­тэст­на­га ру­ху, агрэ­сіў­на­га на­цы­я­на­ліз­му, мы ба­чым рэ­аль­ны­мі парт­нё­ра­мі дзяр­жа­вы ў за­ха­ван­ні яе ста­біль­нас­ці ме­на­ві­та ма­ла­дзёж­ныя гру­пы па­тры­я­тыч­най на­кі­ра­ва­нас­ці, якія не пры­ма­юць дэ­струк­тыў­ных па­во­дзі­н», — ска­заў Кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі бе­раж­лі­ва і на­стой­лі­ва вы­бу­доў­ва­ец­ца сіс­тэ­ма ўза­е­ма­дзе­ян­ня дзяр­жа­вы і мо­ла­дзі. «Ця­пер ад­но­сі­ны ўла­ды да мо­ла­дзі на­гад­ва­юць час, ка­лі дзе­ці вы­хо­дзяць з-пад баць­коў­ска­га кры­ла. Кож­ны з баць­коў, я ў гэ­тым упэў­не­ны, жа­дае, каб яго сын ці дач­ка да­бі­лі­ся ў жыц­ці пос­пе­ху. — Не важ­на, у якой сфе­ры і на якой па­са­дзе, га­лоў­нае — ад­быц­ца як пра­фе­сі­я­нал і як ча­ла­век. Тое ж са­мае і ў кра­і­не. Ёй ад­ноль­ка­ва не­аб­ход­ны ін­жы­не­ры і ўра­чы, ра­бо­чыя і біз­нес­ме­ны, аг­ра­но­мы і ме­ха­ні­за­та­ры, ва­ен­ныя і ар­тыс­ты. Дрэн­ны для Бе­ла­ру­сі той, хто ні­чо­га не ро­біць або ро­біць у аб­ход за­ко­ну».

Прэ­зі­дэнт ска­заў, што за­сму­ціць ня­доб­ра­зыч­ліў­цаў: «Не спа­дзя­вай­це­ся — раз­віц­цё на­ша­га пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня мы ні ў якім вы­пад­ку не пус­цім на са­ма­цёк, не зро­бім яго бес­пры­туль­ным. Мы ба­чым на пры­кла­дзе ін­шых дзяр­жаў, што мо­жа ад­быц­ца, ка­лі не зай­мац­ца раз­віц­цём і воль­ным ча­сам мо­ла­дзі».

Як лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, Бе­ла­русь, перш за ўсё вус­на­мі ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, па­він­на дак­лад­на і зра­зу­ме­ла ска­заць усім за­меж­ным тэ­ат­ра­лам ад па­лі­ты­кі: «Ва­ша дра­ма­тур­гія на ву­лі­цах і пло­шчах га­ра­доў све­ту — штуч­на ство­ра­ны і за­пу­шча­ны сцэ­на­рый. У Бе­ла­ру­сі ў гэ­тым пе­ра­ка­на­лі­ся. Мэ­та на­шых ня­доб­ра­зыч­ліў­цаў — зра­біць мо­ладзь той раз­бу­раль­най сля­пой сі­лай, якая да­па­мо­жа пра­рвац­ца да ўла­ды за­меж­ным стаў­ле­ні­кам і па­жы­віц­ца за кошт бу­ду­чых па­ка­лен­няў, за кошт аб­ра­ба­ван­ня кра­і­ны. Гэ­тыя вы­клі­кі і па­гро­зы трэ­ба не прос­та ба­чыць, але і ра­шу­ча ім про­ці­ста­яць».

Па матэрыялах БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.