Далучыцца да ісціны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

0b1dfe0403deca3bde6cd5654386e5b3

Калі чалавек шукае Бога, у яго ўзнікае шмат пытанняў. Хтосьці, каб знайсці на іх адказ, ідзе ў храм і там, далучыўшыся да мудрасці Божай, пачынае разумець галоўныя ісціны. А хтосьці блукае па жыццёвых дарогах і нават не здагадваецца, што ўсе яны вядуць да храма, Бога і вечнасці.

Знайсці адказы на многія пытанні дапамагаюць кнігі, а таксама сустрэчы са святарамі і людзьмі высокай духоўнасці і веры, якія праходзяць у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”. Вялікую цікавасць выклікалі ў чытачоў бібліятэкі і наведвальнікаў цэнтра гадзіны пытанняў і адказаў з удзелам святароў Нясвіжскага благачыння протаіерэяў Аляксандра Данчанкі, Мікалая Лабынько, іерэяў Алега Абрамовіча і Андрэя Еўшаля, праваслаўны лекторый для дарослых, які вёў протаіерэй Аляксандр Данчанка. А з першай нядзелі снежня мінулага года пры гэтай установе пачала працаваць і нядзельная школа для дарослых. У яе праграме — вывучэнне асноў праваслаўнай культуры. Урокі духоўнасці праводзіць благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі настаяцель храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка.

Наведвальнікі школы змогуць і самі падказваць тэмы для абмеркавання, а таксама маршруты паломніцкіх паездак.

Заняткі ў нядзельнай школе праходзяць у першую і апошнюю нядзелю месяца ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў 17 гадзін. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Валянціна Шчарбакова, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі  ДУ “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.