Для супрацоўніцтва і каардынацыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

На мінулым тыдні ў канферэнцзале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся сход прафсаюзнага актыву раёна, у якім прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і старшыні раённых камітэтаў галіновых прафсаюзаў.

На ім разглядаліся тры пытанні: выбары савета новай прафсаюзнай структуры — раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое заклікана каардынаваць работу ўсіх прафсаюзных арганізацый раёна, выбары намес-ніка старшыні раённага аб’яднання  прафсаюзаў і выбары прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Ад імя раённай улады на сходзе выступіў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня, які адзначыў, што прафсаюзы з’яўляюцца самай масавай грамад-скай арганізацыяй, якая толькі на Нясвіжчыне аб’ядноўвае 15 375 чалавек, амаль палова з якіх уваходзіць у прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці — самую буйную галіновую арганізацыю раёна. Аляксандр Іванавіч таксама падкрэсліў, што цяжка пераацаніць ролю прафсаюзаў у дасягненні сацыяльнага партнёрства — сістэмы пераходу ад радыкальных сродкаў рашэння  працоўных спрэчак да юрыдычных, пагаджальных, прымірэнчых працэдур, заснаванай на прынцыпах кампрамі-су, супрацоўніцтва, узаемнай адказнасці. Прынцып сацыяльнага партнёрства прадугледжвае раўнапраўнае ўзаемадзеянне і  супрацоў-ніцтва трох бакоў — дзяржавы, наймальнікаў і працоўных — і служыць дзейсным інструментам спалучэння эканамічнай эфектыўнасці і сацыяльнай справядлівасці.

У сваім звароце да прысутных намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня таксама адзначыў, што на бліжэйшы час адным з асноўных накірункаў работы новай структуры павінна стаць стварэнне прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасці, якіх у нашым раёне  26. У іх працуе амаль дзве з паловай тысячы чалавек.

Аляксандр Іванавіч таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання — ранейшы кіраўнік каардынацыйнага савета прафсаюзных арганізацый раёна, старшыня Нясвіжскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лілія Ванагель атрымала Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, прафесіяналізм і каардынацыю прафсаюзнай работы ў Нясвіжскім раёне (фота 1).

Затым слова меў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў (фота 2), прызначаны на гэту пасаду выканкамам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён расказаў аб складзе, задачах і правах новай структуры, а таксама пазнаёміў прысутных са сваім жыццёвым і працоўным шляхам.

Фота 2

Фота 2

У склад савета раённага аб’яднання прафсаюзаў увайшлі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і арганізацыйных структур галіновых прафсаюзаў, якія існуюць на тэрыторыі Нясвіжскага раёна.

Намеснікам старшыні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў быў абраны старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш, у склад прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, акрамя самога старшыні і яго намесніка, увайшлі  старшыня Нясвіжскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лілія Ванагель, старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец,  старшыня  прафсаюзнага камітэта медыцынскіх работнікаў Нясвіжскай ЦРБ Ала Мудрая, старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў райспажыўкааперацыі Надзея Пляўко, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Слабко, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Уладзімір Яськевіч і старшыня прафсаюзнага камітэта УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Вольга Гапановіч.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.