ІНІЦЫЯТЫВА КАНКРЭТНЫХ КРОКАЎ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да кіраўнікоў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з тым, што наша краіна 1 студзеня 2015 года ўступіла ў старшынства ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У звароце адзначаецца, што Беларусь разглядае ЕАЭС у якасці найважнейшага інтэграцыйнага аб’яднання, якое спрыяе забеспячэнню эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне. Старшынства Беларусі будзе накіравана на далейшае ўмацаванне добрасуседства, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічанне распаўсюджанню чатырох асноватворных эканамічных свабод саюза: руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.
Беларускі бок на ўсіх этапах падрыхтоўкі дагавора аб ЕАЭС паслядоўна заяўляў пра неабходнасць максімальнай лібералізацыі ўмоў эканамічнай дзейнасці ў рамках інтэграцыйнага аб’яднання. «Па-ранейшаму лічым, што падмуркам Еўразійскага эканамічнага саюза павінна стаць поўная адмена выключэнняў і абмежаванняў у руху тавараў», — гаворыцца ў звароце.
БелТА