Паглядзелі з захапленнем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

rjywthn

У рамках раённага агляду мастацкай самадзейнасці ў Завітанскім сельскім  клубе кожны год цікава праходзяць справаздачныя мерапрыемствы. Яшчэ не забыліся пра “Вячоркі”, “Кірмашы”, “Свята вады”, пра рэпетыцыю тэатральнай дзеі “Ад Нясвіжа да Парыжа”, “Адзін дзень да пенсіі”, як нам паказалі “Мазаіку нясумнага двара”.

На працягу вечара мы паглядзелі, як можна жыць жанчыне ў сельскай мясцовасці, пераехаўшы з горада на купленую дачу. “Дачніца” пазнаёмілася з суседам, жыхарамі яе вуліцы, аднавяскоўцамі, з самадзейнымі артыстамі клуба, з новым папаўненнем гэтага калектыву Аленай Хрушч, Кацярынай  Мартос, Кацярынай Крывашэй, Альбінай Сцепанюк. Да яе ў госці прыйшлі дзеці з прысмакамі. Гарадская жанчына засталася задаволенай: тэлефон, вада ў кожнай хаце, асфальт на вуліцы і агні гараць, як у Нясвіжы.

Удзел у аглядзе мастацкай самадзейнасці прымалі ансамбль песні “Рэха” і дзіцячы — “Званочкі”.

Кожны год на справаздачных мерапрыемствах прысутнічае  старшыня прафкама эксперыментальнай базы “Свеклавічная” А.У. Галяновіч, якая і цяпер выказала падзяку ўдзельнікам самадзейнасці, гледачам, раённаму Цэнтру культуры і пажадала поспехаў у далейшай творчасці.

Станіслава СІЛЬВАНОВІЧ, Ніна ВЕСЯЛУХА,

Часлава САВЕРЫНА і іншыя жыхары вёскі Завітая.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.