РЭЦЭПТ ШЧАСЦЯ — ПРОСТЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

56916302-39542557_1234395881_1709081903426333

Людзі пачалі кідацца адзін на аднаго з-за любой дробязі і з любой нагоды. Псіхолаг з Брауншвейга Біргіт Рысланж лічыць, што намячаецца небяспечная тэндэнцыя. Нейкая драбніца ў стане парушыць, напрыклад, раўнавагу пакупнікоў, якія стаяць у чарзе, і справа можа дайсці да самай непрадказальнай развязкі. Прычым у 80 працэнтах нашага нервавання вінаваты мы самі. У той жа час адчуць сябе шчаслівымі і не рэагаваць на дробязі вельмі лёгка. Трэба толькі зрабіць 26 маленькіх крокаў, якія прапануюць нам нямецкія псіхолагі.

1.Усміхайцеся як мага больш і часцей. Смейцеся ў калектыве і ў кампаніі з самім сабой. Смех выпрацоўвае ў мозгу так званы гармон шчасця, якога ўсім нам так не хапае.

2.Калі вы спазніліся на поезд — не засмучайцеся. Усё роўна вы нічога не можаце змяніць. Супакойцеся. Купіце газету і пачытайце яе ці прыгледзьцеся да навакольных людзей і паназірайце за іх паводзінамі.

3. Як толькі адчуеце нервовае ўзбуджэнне, выпіце шклянку вады, соку ці мінералкі. Глытальныя рухі дзейнічаюць заспакаяльна на нерв стрэсу і актывізуюць расслабленне.

4. Калі ў вас напружаная работа ў офісе, то трэба 10 хвілін кожны дзень займацца да знямогі фізічнымі практыкаваннямі. Рух зніжае стрэс.

5. Ніколі не засмучайцеся з-за няўдач, якія напаткалі вас.

6. Хоць бы адзін раз на дзень пераконвайце сябе ў тым, як вам добра. Радуйцеся таму, што вы здаровыя, што ў вас ёсць любімы партнёр і г.д.

7. Абавязкова нюхайце персік і атрымлівайце асалоду ад яго фарбаў.

8. Прывыкніце да думкі, што не ўсё ў жыцці бывае гладка. Няўдачы могуць напаткаць і самых разумных, прыгожых і ўдачлівых.

9. Абавязкова стаўце перад сабой якую-небудзь мэту. Пастаянна паўтарайце яе пра сябе. Напрыклад: «Праз два тыдні я паеду адпачываць і буду валяцца на пляжы з любоўным раманам у руках». Альбо: «Праз год я, нарэшце, назбіраю грошай і куплю сабе новую мэблю». Падумайце добра над тым, а чаго ўвогуле вы хочаце ў жыцці, і пастаянна кантралюйце сітуацыю.

10. Запішыце на аркушы паперы тое, што прыносіць вам радасць. Калі вы не будзеце ведаць, што вам рабіць, зазірніце ў свае запісы.

11. Стаўце перад сабой толькі тыя мэты, якіх можна дасягнуць. Не спрабуйце за тры дні скінуць вагу на 5 кілаграмаў. Гэта нерэальна.

12. Кожны дзень прыносьце сабе маленькія радасці, прымайце расслабляльную ванну з пенай, слухайце мелодыі, якія вам падабаюцца.

13. Апранайцеся так, каб перш за ўсё падабацца самім сабе. Правярайце сваю беспадобнасць на іншых і фліртуйце направа і налева.

14. Прыносьце іншым людзям радасць. Калі вы, напрыклад, дасце зразумець свайму сябру ці сяброўцы, наколькі яны вам дарагія, то ў першую чаргу станеце шчаслівым вы, а потым ужо яны.

15. Не старайцеся спадабацца любой цаной.

16. Кожны дзень хвілін на 10-15 поўнасцю адключайцеся ў прамым сэнсе. Адключыце тэлефон і тэлевізар, паглядзіце на неба і ўявіце сябе хоць на хвілінку птушкай, якая лунае ў вышыні. У такія моманты ад вас адляцяць усе цяжкія думкі.

17. Ніколі не клапаціцеся аб тым, што пра вас скажуць іншыя. Свет такі, што нават калі вы — сама дасканаласць, заўсёды знойдзецца хтосьці, хто вас недалюблівае. Самы ідэальны стан — 60 працэнтаў за вас і 40 — супраць.

18. Калі сарвалася нейкае мерапрыемства, не засмучайцеся, а прыдумайце што-небудзь іншае. Толькі для таго, каб пагасіць вынікі папярэдняга негатыўнага стрэсу.

19. Вас аштрафаваў даішнік? Ну і што? Вы яшчэ мільён разоў праедзеце на чырвонае святло. Дык што ж, цяпер кожны раз перажываць з-за такой дробязі?

20. Увесь час гаварыце “дзякуй”, і вы прывучыце сябе да думкі аб тым, што вам робяць добрую справу.

21. Дапамагайце людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і тады будзеце крышачку шчаслівейшымі.

22. Давярайце сваім пачуццям і часцей прыслухоўвайцеся да ўнутранага голасу.

23. Калі вы пабывалі на якім-небудзь добрым канцэрце, раскажыце аб ім сябрам. Тым самым вы як бы прадоўжыце адчуванне атрыманых станоўчых эмоцый.

24. Вам трэба перарабіць тысячу спраў, а часу няма? Тады складзіце спіс, паставіўшы ў пачатак самыя неабходныя і важныя пачынанні, і паступова пераходзьце ад аднаго да другога.

25. Абавязкова рабіце якія-небудзь глупствы ці недарэчныя ўчынкі — купайцеся ўначы ў моры, лазьце па  дрэвах, апранайцеся ў смешныя касцюмы. Ды ці мала яшчэ чаго несур’ёзнага можна прыдумаць.

26. Вы незадаволены работай? Дык пагаварыце з сябрамі і сваякамі, яны вам такога панарасказваюць пра сваю…

Такім чынам, вы пазнаёміліся з рэцэптамі шчасця, падрыхтаванымі нямецкімі псіхолагамі. А цяпер дачакайцеся панядзелка і пачынайце прытрымлівацца іх парад — прычым скрупулёзна, пункт за пунктам. І вось убачыце, што адчуванне шчасця абавязкова прыйдзе да вас. Трэба толькі ўмець чакаць і пастаянна працаваць над сабой.

Па матэрыялах  друку


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.