СТРОГАЯ ЭКАНОМІЯ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

З  пачатку 2015 года строгая эканомія будзе галоўным кірункам работы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даў распараджэнне ўсім дзяржаўным органам і структурам па скарачэнні матэрыяльнага забеспячэння ў два разы. Пры гэтым ён пад-крэсліў, шо гэта не датычыцца заработнай платы. «Мы ўжо дайшлі да таго, што ў нас усе, хто можа, павінен і не павінен, ездзяць на персанальных аўтамабілях. А бензін сёння каштуе нятанна. Вось, здавалася б, дробязь, а ўсе хочуць мець дастойную зарплату і танныя крэдыты на жыллё як мінімум, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта правільна. Таму заработную плату і жыллё мы будзем падтрымліваць, а дзе можна скараціцца — там трэба абавязкова скарачацца, аптымізавацца».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.