Свята для душы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

26 снежня ў кінатэатры “Салют” адбылося святочнае каляднае мерапрыемства — тэатралізаваная пастаноўка біблейскай гісторыі Божага  Нараджэння, якую падрыхтавалі юныя вернікі парафіі Божага Цела ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам сястры Галіны (фота 1),  і канцэрт хрысціянскай групы “Laudans” з Мінска.

Перад пачаткам святочнай дзеі з прывітальным словам да прысутных, якіх, дарэчы, сабралася поўная зала, звярнуліся пробашч касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканату ксёндз Пётр Шарко (на фота 2 — справа) і настаяцель Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа протаіерэй Мікалай Лабынько. Яны павіншавалі прысутных, незалежна ад канфесіі, са святам Божага Нараджэння і пажадалі ўсім міру, узаемаразумення і любові да саміх сябе і сваіх бліжніх. 

Зала горача апладыравала і юным артыстам, якія, нягледзячы на хваляванне, выдатна справіліся са сваёй задачай, і музыкантам групы «Laudans», якіх абсалютная большасць гледачоў ўбачыла і пачула ўпершыню.

DL4A0642

Фота 2

Як патлумачыў пасля канцэрта лідар калектыву Андрэй Лугін (на фота 2 — у цэнтры), назва гурта азначае ў перакладзе з лацінскай мовы “Той, хто славіць”. Усе ўдзельнікі  групы — маладыя людзі, якія маюць музычную адукацыю і зараз жывуць і працуюць у Мінску. За невялікі час свайго існавання (у красавіку гэтага года групе споўніцца два гады) калектыў ужо выступіў  у многіх храмах Мінска і краіны, прыняў удзел у фестывалі хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў», які праходзіў у Баранавічах. Галоўнай  мэтай творчасці групы з’яўляецца праслаўленне Бога.

Апошні альбом — «Завысока. Заблізка» —  гурт прэзентаваў 1 кастрычніка мінулага года. Ён складаецца з 14 песень. Гэта ўжо трэці дыск музычнага калектыву пасля «Надо спешить любить» и «Славьте Господа неба».

На сцэне “Салюта” “Laudans” прадставіў свае інтэрпрэтацыі вядомых калядных песень, такіх, як «Зорка Бэтлеемская”, “Ціхая ноч” і іншых, песні на словы і музыку ўдзельнікаў і сяброў гурта, а таксама тры з пяці частак аднаго з самых папулярных твораў англійскага кампазітара Джона Ратэра “Найлепшы час у годзе”.

Дарэчы, у Нясвіж гурт прыехаў з электраінструментамі, але ў яго арсенале ёсць і музыка, якая выконваецца на віяланчэлі, фартэпіяна, кла-січнай гітары, нават балалайцы і лютні, што, магчыма, яшчэ ўдасца ў будучыні пачуць і несвіжанам.

Пасля канцэрта дэкан Нясвіжскага дэканату ксёндз Пётр Шарко шчыра падзякаваў усім удзельнікам святочнай дзеі за ўражальнае відовішча, якое яны стварылі для прысутных, а кіраўніцтву кінатэатра “Салют” і ўвогуле гарадскім уладам — за магчымасць правесці  каляднае мерапрыемства ў прыгожай зале, дзе ўтульна і артыстам, і гледачам.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.