Святочная сустрэча сяброў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

320c9444a2f2f59384ffb4ac379398bc_resize_keep_680_None

У раённай бібліятэцы адбылося першае ў бягучым годзе пасяджэнне клуба  “Альбом майго жыцця”. Гэта аб’яднанне, створанае пры раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзейнічае ўжо дзесяць гадоў.

За даны перыяд  праведзена шмат цікавых спраў: конкурсаў, спартландый, экскурсій, вечароў адпачынку і г.д. Сёлета зноў сабраліся людзі пажылога ўзросту, нераўнадушныя, зацікаўленыя ў змястоўным правядзенні вольнага часу. А ў сувязі з тым, што нядаўна прайшлі Каляды, супрацоўнікі  РТЦСАН за-прасілі на сустрэчу дыякана Паўла, выкладчыка нядзельнай школы пры Свята-Георгіеўскім  храме. Ён расказаў пра сябе: у 2013-м годзе закончыў Мінскую духоўную семінарыю пры Жыровіцкім манастыры, атрымаў ступень бакалаўра. Паўтара года працуе ў нядзельнай школе, даносіць слова Божае да юных хрысціян. Да свята Нараджэння Хрыстова напісаў казку пра Дабро і Зло, якую дзеці прадставілі на суд прыхаджан. Нядзельную школу наведваюць 70 хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў, іх вучаць быць паслухмянымі,  чулымі і верыць у перамогу дабра.

 Святар коратка спыніўся на гісторыі нараджэння Хрыста, растлумачыў сэнс прынесеных вешчунамі да яго калыскі дарункаў. У прыватнасці, золата азначае зямную ўладу, смірна (пахучы алей) — вечнасць, ладан — Боскую ўладу. Пра вялікае значэнне каляднага свята для веруючых дыякан Павел адзначыў, што прыход выратавальніка і заступніка людзей — гэта любоў Божая, якая заўсёды будзе з намі. Хрыстос стаў чалавекам, каб чалавек стаў падобны Богу, што азначае адзінства Чалавека і Бога. Бог любіць людзей, і трэба яго не баяцца,  а шанаваць і выконваць яго запаведзі, верыць у дабро.

Хрыстос адрадзіў людзей, узняў іх на духоўную вышыню, і мы сёння ўсхваляем знакамітую падзею яго нараджэння і святкуем. На царкоўных богаслужэннях  выконваецца трапар, які тлумачыць сутнасць свята.

На сустрэчы ішла размова яшчэ пра адно зімовае свята — Хрышчэнне Гасподняе. Людзі, якія прыхо-дзяць у царкву і бяруць асвячоную ваду, таксама дакранаюцца да святынь. Піць ваду і верыць у яе жыватворную сілу — галоўнае для прыхаджан. Смелыя і здаровыя людзі купаюцца ў асвячонай палонцы, каб набрацца яшчэ больш сіл і здароўя, веры і энергіі.

На пасяджэнні клуба “Альбом майго жыцця” вялася размова і аб справах надзённых — быў абмеркаваны план работы на бягучы год. Адным з важных яе напрамкаў  з’яўляецца  ўдзел  у рэспубліканскім конкурсе “Сярэбраная ніць”, задачамі якога з’яўляецца дапамога пажылых пажылым і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, валанцёрскі  рух, віншаванне з чырвонымі датамі і юбілеямі, іншыя карысныя справы. Усё гэта будзе пакладзена ў аснову работы клуба на 2015 год, а яшчэ намечаны розныя спартыўныя мерапрыемствы, цікавыя сустрэчы, абмен вопытам работы з калегамі іншых рэ-гіёнаў. Арганізатары сустрэчы — Алена Верабей і Алена  Васілеўская  цёпла   павіншавалі  прысутных  з  навагоднімі святамі і ўручылі падарункі.                                                  

Раіса Хвір, г.Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.