У аб’ектыве — паркі Нясвіжа

img_9277

Ужо другі год запар Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА праводзіць фотаконкурс «Паркі Нясвіжа». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца як прафесійныя фатографы, так і аматары.

Конкурс праводзіцца ў некалькіх намінацыях. Першая — гэта панарама (ландшафтныя здымкі, склееныя з некалькіх кадраў). Другая — пейзаж (здымкі ландшафтаў прыроды адным кадрам). Трэцяя — здымкі невялікіх кавалкаў парку: паляны, дрэва, каменя, скульптуры, возера, жывёлы, расліны, насякомага і інш. Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс не больш за дзесяць работ у высокай якасці. Яны не павінны быць апрацаваны якім-небудзь графічным рэдактарам і мець рамак, не дапускаецца пазначэнне даты і часу на конкурснай рабоце (падрабязнасці глядзіце на сайце nіasvіzh.by). Абавязковая ўмова — фотаздымкі павінны быць аўтарскімі!

Работы можна дасылаць на электронны адрас vіachaslau80@tut.by да 24 мая. Пераможцаў чакаюць памятныя дыпломы і падарункі. Акрамя таго, самыя лепшыя работы конкурсу ўвойдуць у фотаальбом, які будзе размешчаны на афіцыйным сайце музея-запаведніка. Урачыстае ўзнагаро-джванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 7 чэрвеня.

«Звязда»

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.