Забяспечвае якасць работ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 220

Адзінаццаты год працуе механізатарам несвіжанін  Аляксандр Раманавіч Власюк. Спачатку быў у эксперыментальнай базе “Ганусава”, а пасля яе далучэння да Нясвіжскага райаграсэрвісу стаў членам  гэтага адкрытага акцыянернага таварыства.

Вадзіць трактар ён навучыўся ў Нясвіжскай СШ, будучы школьнікам. Пазней  павышаў сваю кваліфікацыю. Цяпер чацвёрты год кіруе трактарам МТЗ-3022. Вывозіць на  палі арганіку, культывуе, дыскуе глебу, часам выходзіць з плугамі. Падчас нарыхтоўкі зялёных кармоў косіць траву або адвозіць яе з сенажацяў.

Калі наступае адказны час уборкі збожжавых культур, Аляксандр Раманавіч садзіцца за штурвал камбайна КЗС-1218. Восем сезонаў      удзельнічаў у жніве. Два апошніх — з памочнікам Максімам Калеснікевічам.

Работа Аляксандру Власюку падабаецца. А побач, гаворыць, працуюць добрыя механізатары, з якімі і параіцца можна, і дапамогу атрымаць, у выпадку неабходнасці. Гэта Аляксандр Рудко, Уладзімір Богдан, Андрэй Чудук.

У гэтыя студзеньскія дні мой  суразмоўца знаходзіцца ў чарговым водпуску. А наперадзе яго зноў чакаюць клопаты пра новы ўраджай. Трэба падрыхтаваць як след сельгасмашыны да палявых работ. Бо не паспееш азірнуцца, як пакліча вясна.

А.Р. Власюк знаходзіцца на добрым рахунку ў сельгаспрадпрыемстве. “Усе даручаныя работы ён выконвае якасна. Праблем ніякіх ніколі не ўзнікала,” — так ахарактарызаваў механізатара інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Сяргей Сяргеевіч Плакса.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.