Цёплыя словы віншавання

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

6

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны,  дарагія мае землякі!

Сардэчна віншую вас з  75-гадовым юбілеем нашага раёна. Кожны з вас унёс і ўносіць вялікі ўклад у яго станаўленне і развіццё.

Дарагія ветэраны! Немагчыма ацаніць вашы намаганні ў аднаўленні народнай гаспадаркі пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Наша родная зямля, палітая кроўю, слязьмі і потам, залячыла свае раны, і на  яе палях закаласілася залатая збажына. Дзеля гэтага вы працавалі, не пакладаючы рук, за што вам вялікі дзякуй і  нізкі паклон.

Людзі старэйшага пакалення сталі яскравым прыкладам самаадданага служэння Бацькаўшчыне для маладых юнакоў і дзяўчат. Яны падхапілі   эстафету і ператварылі Нясвіжчыну ў прыгожы, багаты край. У нас расце дастойная змена. І я ўпэўнены, што добрыя традыцыі дзядоў і бацькоў ёсць каму працягваць. Давайце і далей разам рабіць усё, каб родная Нясвіжчына квітнела  і багацела, каб людзі яе жылі  шчасліва і радасна!

Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

 

иванченко2

Паважаныя жыхары Нясвіжскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай датай — 75-годдзем утварэння Нясвіжскага раёна. За гэты час Нясвіжчына прайшла вялікі і слаўны шлях — змяніўся ўклад жыцця людзей, з’явіліся новыя прадпрыемствы і ўмацаваліся даўно існуючыя, усё больш механізуецца праца і мадэрнізуецца вытворчасць у сельскай гаспадарцы, стаў яшчэ больш прыгожым і дагледжаным і сам старадаўні і вечна малады Нясвіж. За ўсім гэтым — праца тысяч людзей, патрыётаў сваёй малой радзімы, дзякуючы якім добрая слава пра раён чутна не толькі на Міншчыне, але і ва ўсёй рэспубліцы.

Не сумняюся, што і надалей усе пастаўленыя перад народнай гаспадаркай Нясвіжчыны задачы будуць выдатна выконвацца і краіна будзе яшчэ больш ганарыцца Нясвіжам і несвіжанамі. Няхай юбілейны год прынясе ўсім вам, паважаныя, моцнае здароўе, дабрабыт, поспехі на працы і згоду ў сем’ях, радасць ад жыцця.

З юбілеем!

Мікалай ІВАНЧАНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь.

 

IMG_9890

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны! 

Ёсць паняцці, значэнне якіх нельга пераацаніць — гэта паветра, зямля, вада і сонца. А яшчэ — гэта радзіма. Той куточак, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе набраўся розуму і сіл, дзе навучыўся працаваць і любіць. І, напэўна, у час, калі наша малая радзіма адзначае свой слаўны юбілей, па-асабліваму б’ецца сэрца кожнага яе жыхара, перапаўняючыся радасцю за саму магчымасць жыць тут, укладваць сваю працу ў жыватворную нясвіжскую зямлю, якая ўзрасціла шмат выдатных хлебаробоў, рабочых заводаў, будаўнікоў, настаўнікаў, маста-коў, паэтаў. Няхай жа 75-гадовы юбілей Нясвіжскага раёна стане яшчэ адной яскравай вехай на яго слаўным гістарычным шляху, няхай жывуць і памнажаюцца лепшыя традыцыі нашага народа, нашы нацыянальныя культурныя скарбы, прыгажосць, якая акружае нас і якую ніхто не створыць замест нас.

Няхай і надалей усім вам, паважаныя землякі, спадарожнічае поспех, а здароўе дазваляе ўвасабляць мары ў жыццё. Міру, дабра і любові вам у кожны дом!

З павагай Алена КРАЎЧЭНЯ,  дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,  дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам”. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.