КНІЖНАЯ ВЫСТАВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

бел.літ

11 лютага сваю ра­бо­ту па­чала XXІІ Мін­ская між­на­род­ная кніж­ная вы­ста­ва-кір­маш. На свя­та ў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу за­ві­та­ла рэ­корд­ная коль­касць гас­цей — прад­стаў­ні­кі 28 кра­ін! Але ім у шы­коў­ным па­віль­ё­не на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў, 14 зу­сім не цес­на.

Га­на­ро­вым гос­цем вы­ста­вы ста­ла Кі­тай­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка. 5000 най­леп­шых кніг, да­стаў­ле­ных з Пад­ня­бес­най, у гэ­тыя дні да­ступ­ныя для пра­гля­ду і чы­тан­ня. По­тым іх ура­чыс­та пе­рад­адуць На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. Га­лоў­ны экс­па­нент фо­ру­му — Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя. Са­мыя вя­лі­кія кніж­ныя экс­па­зі­цыі пра­па­ну­юць на­шы еў­ра­пей­скія сяб­ры — Гер­ма­нія, Фран­цыя, Вя­лі­ка­бры­та­нія, Іта­лія. Але ўраж­ваць яны бу­дуць не толь­кі па­ме­рам, але і якас­цю. На­прык­лад, па­соль­ства Іта­ліі ў Мін­ску ра­іць па­гар­таць іх кні­гі, пры­све­ча­ныя італь­ян­скай кух­ні і куль­ту­ры ежы. Для ах­вот­ных вы­ву­чаць італь­ян­скую мо­ву ад­мыс­ло­ва пад­рых­та­ва­ныя пад­руч­ні­кі. Па­соль­ства Гер­ма­ніі прад­ста­віць вы­дан­ні пра Бе­ла­русь на ня­мец­кай мо­ве.

Вя­до­ма, і ай­чын­ным кні­га­вы­даў­цам і аў­та­рам на кніж­ным фо­ру­ме ад­ве­дзе­на асаб­лі­вае мес­ца. Сё­ле­та асноў­най тут з’яў­ля­ец­ца тэ­ма Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі і ма­ла­дзёж­ная, бо гэ­ты год у на­шай кра­і­не аб­ве­шча­ны Го­дам мо­ла­дзі.

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.