Са шчырымі словамі віншаванняў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гасцей свята вітаюць дырэктар  школы Галіна Васільеўна Радаман,  вучні Насця Фалітар  з 3 “Б” класа і Максім Жук з 2 “Б” класа

Як мы паведамлялі, у суботу Сноўская сярэдняя школа  шырока адсвяткавала свой 150-гадовы юбілей. Сёння ўвазе чытачоў прапануем фотарэпартаж са свята

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч уручыў Сноўскай СШ Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу — за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую плённую педагагічную і выхаваўчую дзейнасць. Ён уручыў таксама сертыфікат на перадачу ўстанове адукацыі школьнага аўтобуса МАЗ-241S у рамках рэалізацыі сацыяльнай праграмы “Школьны аўтобус” у 2015 г.

Ганаровую  грамату  Мінскага  абласнога  выканаўчага  камітэта  настаўніцы  беларускай  мовы  і літаратуры Соф’і  Іосіфаўне  Еўшаль  уручыў  намеснік старшыні  Мінаблвыканкама   Віктар  Іванавіч  Сірэнка

Ганаровую грамату  Нясвіжскага раённага  выканаўчага  камітэта   настаўніцы  геаграфіі  Жанне  Расціславаўне Бабёр  уручыў  старшыня  райвыканкама Іван  Іванавіч  Крупко

DSC01455

У народным гісторыка-краязнаўчым музеі школы

Былы вучань Сноўскай школы  вядомы беларускі пісьменнік Анатоль Іванавіч Бутэвіч з задавальненнем сустрэўся са сваім настаўнікам — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Фёдарам Анікеевічам Паўлюкевічам

Аляксандр Вячаслававіч Сырыца  закончыў школу 22 гады назад.  Захапляўся баскетболам.  Закончыў універсітэт фізічнай культуры.  Вытрымаўшы ўсе строгія  іспыты,  з часам стаў арбітрам міжнароднай катэгорыі па баскетболе. Атрымаўшы запрашэнне  на юбілей, Аляксандр  адмовіўся  ад  чарговай паездкі за мяжу на судзейства  і прыехаў у родную школу.  У падарунак прывёз  баскетбольныя мячы.

На сцэне Сноўскага сельскага  цэнтра культуры ў гэты дзень,  акрамя ўрачыстай часткі, адбылося цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, дзе ролю экскурсавода па школе выконвала настаўніца рускай мовы і літаратуры Іна Рычардаўна Віннік, ролю карэспандэнта —  рэжысёр Сноўскага сельскага цэнтра культуры Аляксей Дунчанка

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.