Са шчырымі словамі віншаванняў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC01550

У суботу Сноўская сярэдняя  школа адсвяткавала  150-гадовы юбілей. З гэтай добрай нагоды сюды прыехалі яе былыя вучні, сярод якіх — і выпускнік 1967 года  Старшыня Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.

Павіншаваць юбіляраў завіталі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат  Палаты прадстаўнікоў Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Мікалай Іванчанка, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар Мінскага абкама КПБ, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і горада Нясвіжа Марыя Худая, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Галіна Казак, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк і іншыя афіцыйныя асобы.

На свята былі запрошаны і настаўнікі-ветэраны школы.

На здымку: Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч уручыў Грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прышпіліў адпаведны нагрудны знак былому дырэктару Сноўскай СШ Івану Андрэевічу   Сярогаву.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Фотарэпартаж са свята — у наступным нумары “НН”. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.