«Скарбніца» запрашае

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава “Мелодыі колеру” мастачкі Людмілы Аніскавец — карэннай несвіжанкі, якая ў 1989 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт з кваліфікацыяй “мастак”. Яе карціны добра вядомы нясвіжскаму гледачу — яны ўжо неаднойчы выстаўляліся ў “Скарбніцы” і на другіх выставах у горадзе, знаходзяцца таксама ў прыватных калекцыях расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, ізраіля, ЗША, Канады, Аўстраліі і іншых краін.

Пейзаж, напісаны алеем на палатне, — жанр жывапісу, з дапамогай якога мастачка перадае эмоцыі і настрой убачанага месца ў пэўны час года і сутак. У сваіх работах аўтар выкарыстоўвае мастыхін, што робіць яе жывапіс аб’ёмным, шматслойным і экспрэсіўным.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.