Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

З пачуццём калектыўнай адказнасці

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 5

Пост опубликован: 19.11.2023

Сёлетні год для сельгасвытворцаў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” асаблівы, больш складаны. У выніку далучэння да яго суседняй “Гарадзеі” значна вырасла плошча гаспадаркі. Сельгасугоддзі цяпер займаюць 8702 гектары, ворыўныя землі — 6713 га.

З пачуццём калектыўнай адказнасці

Вадзіцель МАЗа Дзяніс Абрамовіч



— Аб’ёмы работы павялічыліся, але калектыў ведае сваю справу. У ім шмат вопытных работнікаў, якія ўмеюць хутка і якасна апрацоўваць глебу, сеяць, убіраць ураджай, нарыхтоўваць кармы, рамантаваць тэхніку, даглядаць жывёлу, вырашаць эканамічныя пытанні і весці бухгалтэрыю, арганізоўваць усю работу. І зараз разам адзначаем сваё прафесійнае свята, падводзім вынікі зробленага, вызначаем мэты заўтрашняга дня, — гаворыць дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Васіль Халопіца.
Хлебны каравай гаспадаркі ў бягучым годзе заважыў 17054 тоны ў бункернай вазе. З кожнага гектара ў сярэднім сабралі па 72,1 ц збожжа. Цукровыя буракі далі па 466 ц/га салодкага кораня, а валавы збор іх на момант здачы гэтага артыкула складаў 29 тысяч тон.

З пачуццём калектыўнай адказнасці

Цялятніцы фермы “Студзёнкі” Таццяна Касмовіч і Жанэт Абрагімовіч

Кукурузы на зерне сабралі па 119 ц/га, а ўсяго яе намалацілі 1784 тоны. Плошчы, убраныя на корм і сілас, далі па 266 ц/га зялёнай масы. Гатовага сіласу закладзена 40752 тоны.

Галоўны эканаміст Ілля Лапец падкрэслівае высокую выпрацоўку механізатараў:
— З пачатку года Кірыл Зуй заараў 1103 гектары глебы. Яўген Ватазін унёс ядахімікаты на 5343 гектарах. Віктар Абрагімовіч — мінеральныя ўгнаенні на 8315 га. Уладзімір Жэрка запраўляе глебу арганікай, на яго рахунку 10258 тон. Сяргей Івашка пасеяў 998 гектараў збожжавых культур. Камбайнер Аляксандр Сукала намалаціў сёлета 3675 тон збожжа, зерня кукурузы і рапсу. Ён жа здрабніў 18112 тон зялёнай масы кукурузы на сілас. А Мікалай Яшэня падабраў і здрабніў 12372 тоны траў на сянаж.
Работнікі акцыянернага таварыства дбаюць пра ўраджай будучага года. Глебу запраўляюць мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі пад яравую сяўбу, вядуць зяблевае ворыва. Пасеяна 2300 гектараў азімых збожжавых культур, у т.л. 1285 — пшаніцы, 500 — ячменю, 515 — трыцікале. 385 гектараў заняў азімы рапс.

З пачуццём калектыўнай адказнасці

Механізатар Аляксандр Касмовіч

— Усходы добрыя, — задаволены галоўны аграном Аляксей Грох. — На 1300 гектарах правялі хімічную праполку, на астатніх зробім вясной.

Па аб’ёму вытворчасці малака “Нясвіжскія Астроўкі” ідуць другімі ў раёне. За 9 месяцаў яго валавы надой склаў 17384 тоны з тэмпам росту ў 103,4%. Прадуктыўнасць адной фуражнай каровы ў сярэднім дасягнула 7001 кг, што на 50 кг больш леташняга. І гаспадарка з 6-тысячнікаў перайшла ў шарэнгу 7-тысячнікаў.

Галоўны заатэхнік Галіна Рыбалтоўская расказвае:
— Па прадуктыўнасці дойнага статка ў нас лідзіруе рабатызаваная ферма “Макашы”. За дзевяць месяцаў на адну фуражную карову надоена ў сярэднім па 8104 кілаграмы малака. Тут хацелася б адзначыць вялікую адданасць працы аператараў робатадаення сясцёр Ганны Троіцкай і Вольгі Падгарадзецкай.
У гаспадарцы пастаянна абнаўляюць асноўныя фонды. Зараз заканчваюць рэканструкцыю будынка на МТК-4 пад утрыманне маленькіх цялят у індывідуальных доміках. У наступным годзе завершаць рэканструкцыю будынка пад групавое ўтрыманне маладняку на ферме “Янчыцы”, а ў “Студзёнках” — забойнага цэха. У планах яшчэ — узвядзенне новай малочнатаварнай фермы.

З пачуццём калектыўнай адказнасці

Механізатар “Нясвіжскіх Астровак” Віталь Манулік

Наперадзе — зімовы перыяд. Рабочыя і спецыялісты гатовы да яго, разумеюць свае задачы і сваю адказнасць за справу, якой займаюцца.

Кіраўніцтва акцыянернага таварыства клапоціцца не толькі пра добрыя ўмовы працы лю- дзей, але і пра іх быт. Так, напрыклад, сёлета рэканструявалі будынак былога сельскага савета, ператварылі яго ў сучасны інтэрнат для сваіх работнікаў. Пасяліліся ў яго дзве сям’і: механізатара і даяркі, механізатара і фуражыра.

Ёсць у кіраўніцтва і іншыя добрыя задумкі. І яны абавязкова будуць ажыццёўлены.

З пачуццём калектыўнай адказнасці

Аператар рабатызаванай фермы “Макашы” Вольга Падгарадзецкая

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!