Замак старадаўні і вечна малады

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

замок2

Нагадаем, што адкрыццё музейнага комплексу “Замак Радзівілаў у Нясвіжы”, на якім прысутнічаў Прэзідэнт краіны, адбылося 20 ліпеня 2012 года.

З таго часу Нясвіжскі замак стаў адным з самых папулярных музеяў у Рэспубліцы Беларусь. За год яго ў сярэднім наведвае больш за 400000 чалавек. Тут праходзяць разнастайныя цікавыя выставы  —  так, у замку экспанавалася частка калекцыі музея Альберта і Вікторыі з Вялікабрытаніі, калекцыя мікраскапічных мастацкіх твораў “Рускі Ляўша”, выстава, прысвечаная 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны і многія іншыя. За год у сярэднім замак прымае каля 20 разнастайных экспазіцый рознай тэматыкі. Па самых буйных з іх прахо-дзяць асобныя экскурсы. Выставы закліканы зацікавіць гледача, пашырыць яго веды аб нацыянальнай культуры і навінках беларускага і сусветнага мастацтва.

замок1

Экспанаты замка як музея з дня яго адкрыцця пастаянна абнаўляюцца. Адным з самых значных яго набыткаў стала радзівілаўская мэбля — спальны гарнітур з 15 прадметаў Канстанціна Радзівіла, які жыў у Францыі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Гар-нітур быў выраблены па спецыяльнм заказе гаспадара для вілы Дзюнэс. Зараз яго можна ўбачыць у замку ў дзвюх залах — рабочым кабінеце князёўны і спальні. Яшчэ адзін гонар музея — самая старадаўняя ў Беларусі шпалера “Трыумф Цэзара” 2-й паловы ХVІ стагоддзя, вырабленая ў Бруселі, якая зараз упрыгожвае Тэатральную залу замка, гадзіннік “Густаў Бекер”, выраблены ў Фрайбургу ў 1905 г., калекцыя манет ХІV, ХVІ — ХІХ стагоддзяў, якія ўваходзілі ў склад нясвіж-скай нумізматычнай калекцыі Радзівілаў, копіі медалёў з калекцыі Радзівілаў  ХVІ — ХVІІІ стагоддзяў, падараваныя Мацеем Радзівілам, і многае іншае.

Паступленні новых экспанатаў у замак ідуць пастаянна — ад калекцыянераў, нашчадкаў князёў Радзівілаў і звычайных людзей, у якіх ад продкаў заста-ліся рэчы гістарычнай каштоўнасці.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.