Дырэктыва № 2 у новай рэдакцыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктыва Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У мэтах павышэння якасці жыцця людзей працэсу дэбюракратызацыі прапануецца надаць усеагульны характар, распаўсюдзіўшы яго не толькі на дзяржаўны апарат, але і на ўсе структуры, якія ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі.
Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі Дырэктывы №2 таксама з’яўляецца выразная ўстаноўка на вырашэнне ўсіх праблем і цяжкасцей насельніцтва ў першую чаргу непасрэдна на месцах. У гэтай сувязі стварэнне неабходных умоў для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці грамадзян, павышэнне якасці аказання паслуг насельніцтву аднесена да найважнейшых задач мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Так, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручаецца арганізаваць у кожным раёне, у тым ліку на платнай аснове, прадастаўленне насельніцтву розных запатрабаваных на практыцы паслуг (напрыклад, па арэндзе тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых і будаўнічых работ), а таксама ў прыярытэтным парадку забяспечыць належную работу арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Прадугледжваецца ўкараненне сістэмы рэйтынгавай ацэнкі грамадзянамі эфектыўнасці дзейнасці такіх арганізацый.
Для павышэння адкрытасці дзяржаўных органаў на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (іх намеснікаў) ускладаецца абавязак праводзіць кожную сераду з 8.00 да 13.00 асабісты прыём грама-дзян, кожную суботу з 9.00 да 12.00 — прамыя тэлефонныя лініі, не радзей як адзін раз на квартал — выязныя асабістыя прыёмы.
Акрамя таго, замацоўваецца шэраг захадаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню інфарматызацыі ў сферы працы з грамадзянамі і арганізацыямі, у тым ліку на арганізацыю магчымасці здзяйснення адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе.
Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.