Сустрэча гісторыі і сучаснасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 1721

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко ўзнагароджвае Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “ТІРіК” Кацярыну Рымшу

Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама адзначана праца загадчыка фартэпіяннага аддзялення  УА “Нясвіжская ДШМ” Наталлі Дабашынскай  і галоўнага бібліятэкара Нясвіжскай раённай дзіцячай  бібліятэкі аксаны Рыжыкавай

Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама адзначана праца загадчыка фартэпіяннага аддзялення
УА “Нясвіжская ДШМ” Наталлі Дабашынскай
і галоўнага бібліятэкара Нясвіжскай раённай дзіцячай
бібліятэкі аксаны Рыжыкавай

Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама была ўзнагаро-джана аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай  жывёлы КСДУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Людміла Кураш

Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама была ўзнагаро-джана аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай
жывёлы КСДУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Людміла Кураш

(Працяг. Пачатак у № 17.)

У раённым цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю Нясвіжскага раёна і ўшанаванню яго лепшых працаўнікоў па выніках 2014 года. Раздзяліць свята з жыхарамі Няс-віжчыны прыбылі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл  Мясніковіч, першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі Фёдар Прывалаў, Яго Праасвяшчэнства епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, член Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч і іншыя пачэсныя госці, а таксама дэлегацыі сяброўскіх раёнаў — Першамайскага раёна горада Мінска, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Капыльскага і Клецкага раёнаў Мінскай вобласці, Карэліцкага раёна Гродзенскай і Ляхавіцкага Брэсцкай абласцей. На пачатку мерапрыемства ўсіх яго ўдзельнікаў прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. 75 гадоў, якія прайшлі з дня ўтварэння раёна, —  гэта вельмі насычаны падзеямі перыяд жыцця Нясвіжчыны. Яго гістарычны агляд быў зроблены ў 45-хвілінным відэафільме, у якім наглядна паўсталі этапы станаўлення раёна.

Апаратчык дэфекасатурацыі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Яніна Бука была ўзнагароджана Падзякай старшыні райвыканкама

Апаратчык дэфекасатурацыі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Яніна Бука была ўзнагароджана Падзякай старшыні райвыканкама

Многія яго жыхары зрабілі велізарны ўклад у развіццё нашага рэгіёна. 34 чалавекі, сярод якіх былі былыя кіраўнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі, заслужаныя дзеячы галін народнай гаспадаркі, атрымалі Падзякі старшыні райвыканкама.

Падзяку старшыні райвыканкама атрымала тэхнолаг  КУП “Нясвіжская швейная  фабрыка” Ала Жэрка

Падзяку старшыні райвыканкама атрымала тэхнолаг
КУП “Нясвіжская швейная
фабрыка” Ала Жэрка

Ад іх імя з прывітальным словам да прысутных звярну-ліся Уладзімір Дражын, першы сакратар Нясвіжскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі ў 1988-1991 гадах,  Надзвычайны і Паўнамоцны пасол, старшыня апякунскага     савета НГКМЗ «Нясвіж» і Марыя Худая, першы сакратар Нясвіжскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі ў 1983 — 1988 гг., старшыня абласнога каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і  палітычных  партый, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. Адным з самых урачыстых момантаў свята стала прысваенне звання “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”. Яго былі ўдастоены ўраджэнцы Нясвіжчыны Старшыня  Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл  Мясніковіч (аб чым паведамлялася ў мінулым нумары “НН”), пісьменнік, публіцыст, перакладчык Анатоль Бутэвіч і старшыня СВК “Гара-дзея”, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны, дэпутат раённага Савета дэпутатаў 25 — 27 скліканняў Мікалай Салавей (на фота) .

 

Изображение 976

Анатолю Іванавічу званне ганаровага грамадзяніна было прысвоена за актыўную грамадскую, літаратурную і асветніцкую дзейнасць, шырокую прапаганду беларускай культуры, гісторыі і самабытнасці Нясвіжскага краю, яго архітэктурна-культурнай спадчыны, а Мікалаю Аляксандравічу — за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне эканамічнага  патэнцыялу Нясвіжскага раёна, прапаганду інавацыйных ідэй, перадавы вопыт, актыўную грамадскую дзейнасць. Ганаровыя грамадзяне горада Нясвіжа Міхаіл Мясніковіч і  Анатоль Бутэвіч выказалі словы шчырай удзячнасці сваім землякам за прысваенне высокага звання і заклікалі іх і далей памнажаць добрую славу нашага раёна. Прыемна адзначыць, што праца жыхароў Нясвіжчыны была высока адзначана на рэспубліканскім і абласным узроўнях. Так, Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь былі ўдастоены намеснік старшыні Нясвіж-скага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Афанасік і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання, дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” Алена Краўчэня. Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Валянцін Заяц, брыгадзір МТФ “Салтанаўшчына” ЗАТ “1 Мая” Жанна Страшко, начальнік комплекса “Сту-дзёнкі” СВК “Гарадзея” Дзмітрый Аляшкевіч, прараб ДУП “ПМК-218” УП “Мінскабл-сельбуд” Уладзімір Антанюк, слесар-рамонтнік службы галоўнага механіка ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Юрый Чыжэўскі, дазіроўшчык медыцынскіх прэпаратаў ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Таццяна Чурыла, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ “Няс-віжская ЦРБ” Юрый Шульга. Падзякамі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — аператар машыннага даення ААТ “17 верасня” Алена Була, інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка ААТ “Новае жыццё” Валерый Акулік, вадзіцель перасоўнай механізаванай калоны №23 ААТ “Салігорскводбуд” Міхаіл Скрыба, загадчык кафэ “Чабарок” КУП “Магазін №3 г. Нясвіжа” Людміла Лобан, намеснік дырэктара ДУА “СШ №3 г. Нясвіжа” Марына Макаўчык.

(Заканчэнне  ў наступным нумары «НН»).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. Фота Cвятланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.