ВЯСНА НА ПАЛЯХ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактор весной

У сельгаспрадпрыемствах раёна пачаліся веснавыя палявыя работы. Так, у ААТ “Новае жыццё”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”,  СВК “Гарадзея” і ДП “Эксперыментальная база  “Свеклавічная” ўносяць фосфарныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. Па стане на 12 сакавіка гэта работа была праведзена на 672 га.  У ААТ “Лань-Нясвіж”,  СВК “Гарадзея” і ЗАТ “1 Мая” ўносяць калійныя  ўгнаенні пад яравую сяўбу. Яны рассеяны на плошчы 570 га.

У СВК “Агракамбінат Сноў” і “Гарадзея” рассяваюць  калійныя і фосфарныя тукі па травах. У “Новым жыцці” прыступілі да баранавання пашы і закрыцця вільгаці ў глебе.

За дзень, 11 сакавіка, пад яравую сяўбу ў раёне было ўнесена 8830 тон арганіч-ных угнаенняў. Дружна працуюць механізатары ААТ “Лань-Нясвіж” (за дзень унеслі 5720 т ), СВК “Гарадзея” (1100 т), а таксама СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, ЗАТ “1 Мая”, эксперыментальнай базы “Свеклавічная”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.