Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Вясновы дзень год корміць

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 0

Механізатар ААТ “17 Верасня” Антон Жук займаецца хімапрацоўкай пасеваў азімых збожжавых культур, падчас якой мы і сустрэлі яго ў полі. Работа для Антона Уладзіміравіча прывычная, сем гадоў спецыялізуецца на ёй, у тым ліку ў гэтай гаспадарцы — чатыры гады.

— Пераехалі сюды з Чэрвеньскага раёна. Арганізацыю работы, калектыў ацэньваю станоўча. Працуем з 8-і гадзін да 20-і. За шкодныя ўмовы мне ідзе даплата, выдаюць малако, — расказаў нам Антон Жук. На трактары МТЗ-82 з апырсквальнікам S-330 ён праходзіць па 120 гектараў у дзень. Апрацоўвае пасевы рэгулятарам росту, фунгіцыдам імікраэлементам — у даным выпадку марганцам. Гэты аграпрыём у значнай ступені ўплывае на будучы ўраджай. І механізатар стараецца. У пары з ім працуе вадзіцель Сяргей Кузьміч, падвозіць ваду. На хімахоўнай рабоце заняты таксама механізатар Аляксандр Дземідовіч. Пасля збожжавых яны пойдуць на пасевы азімага рапсу, буракоў, кукурузы, яравога ячменю.Вясновы дзень год корміць



Цукровыя буракі сёлета займаюць у гаспадарцы 330 гектараў. Плошчу ў параўнанні з леташнім павялічылі на 65 гектараў. На іх сяўбе ўдарна папрацавалі Ула-дзімір Малец і Сяргей Бандзік. Завяршылі яе ў нядзелю.

А вось на кукурузных палях сяўба працягваецца. Механізатары Аляксандр Абражэй, Анатоль Валочнік і Валерый Дзявойна штодзённа заносяць на свой рахунак па 25 — 30 га кожны. Рыхтуюць глебу да сяўбы Аляксей Фянько і Сяргей Зянько. А зойме каралева палёў 1200 гектараў.

— Гэтай вясной мяркуем перазалужыць 125 гектараў траў. Пасеем люцэрну, — апавядае галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандр Антончык. — Пойдзе сеяць Сяргей Зянько.

У сярэдзіне мая пачнуць маніторыць стан травастою — не за гарамі нарыхтоўка кармоў. Уборачная тэхніка для гэтага гатова. Кожны дзень вераснёўцаў запоўнены клопатамі пра ўраджай-2023.

Па стане на раніцу 27 красавіка, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у гаспадарках Нясвіжчыны было пасеяна 4056 га цукровых буракоў — 90 % да плана. Кукурузы пасеяна 2564 гектары — 19 % да плана, у т.л. 41 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 40 % — у ААТ “17 Верасня”, 38 % — у ААТ “Грыцкевічы”.Вясновы дзень год корміць

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Неанілы ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!