18 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

субботник

Адпаведнае рашэнне, па звестках Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, замацавана пастановай Савета Міністраў №270 ад 3 красавіка 2015 года.

У сувязі са святкаваннем 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, абвяшчэннем 2015-га Годам моладзі і з мэтай падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік.

Згодна з пастановай, заробленыя на працоўных месцах у дзень правя-дзення суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, што вызначаюцца работнікамі, у тым ліку дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, будуць пералічвацца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Палова гэтых сродкаў пойдзе Міністэрству фінансаў, палова — застанецца ў іх распараджэнні.

Грошы будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, уключаючы рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў вайны.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый грашовыя сродкі па рашэнні калектываў іх работнікаў могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, што ўстанаўліваецца Міністэрствам фінансаў.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работ-нікаў, для якіх 18 красавіка будзе працоўным днём, ажыццяўляецца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.