Благаславенне перад святам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A0209

Учора на Нясвіжскім хлебазаводзе адбылося асвячэнне выпечкі да свята Вялікадня, якое правёў настаяцель Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа протаіерэй Яўген Лабынько.

— Мы сёлета прапаноўваем да велікоднага стала разнастайныя кексы, кулічы, пірагі, — расказала дырэктар Нясвіжскага хлебазавода Алена Краўчэня, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. — Навінка гэтага года — кекс, упрыгожаны вафельнымі кветачкамі. Рознымі пасыпкамі ўпрыгожваем і кулічы — шакаладам, какосам, нон-парэллю. Пірагі таксама стараемся выпякаць на розны густ —  і з макам, і з разынкамі, і з карыцай.

Спадзяёмся, што ўсё гэта спадабаецца пакупнікам і створыць добры, святочны настрой. А каб ім было зручней выбіраць, маса выпечкі вагаецца ад 200 да 500 грамаў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Cвятланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.