Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактор весной

Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане  на 14 красавіка ў раёне пасеяна 11044 га яравых культур (43,3 % да плана). Найбольшыя плошчы засеяны ў ААТ “Лань-Нясвіж” (1289 га), ЗАТ “1 Мая” (1080 га), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (1002 га), СВК “Агракамбінат Сноў” (989 га), ААТ “Новае жыццё” (956 га). У працэнтных суадносінах найбольшы аб’ём работы  выкананы ў доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках (83 %), “Лань-Нясвіж” (57 %), “Новым жыцці” (55 %), “Нясвіжскіх Астроўках” (54 %).

Пасеяўшы ўсе яравыя збожжавыя і зернебабовыя, а гэта 8424 гектары,  сельгаспрадпрыемствы актыўна прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Гэта работа выканана на 1788 гектарах (32 % да плана). Значныя плошчы засеялі ў агракамбінаце “Сноў” (281 га), у “Лань-Нясвіж” (260 га), “Новым жыцці” (241 га). Прытым, “Новае жыццё” засеяла 60 % бурачных палеткаў, “Сноў” і доследная навуковая станцыя — па 56 %.

Пад яравую сяўбу падрыхтавана 12698 га глебы (50 %). У т.л. у “Лань-Нясвіж” — 1700 га, “1 Мая” — 1209 га, “Новым жыцці” — 1091 га, “Снове” — 1088 га, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 1009 га. Значна вышэй сярэднераённага ўзроўню  тэмпы ў “Лань-Нясвіж” (75 %), доследнай навуковай станцыі (73 %), “Грыцкевічах” (68 %), Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі (66 %).

Пачалася другая падкормка азімых збожжавых культур. На рахунак занесена 1125 га (8 %). Азімы рапс падкормлены другі раз на 270 га (40 %).

Хімічная праполка азімых збожжавых зроблена на 1223 га (28 %), у т.л. на 864 га — у “Снове”, на 180 га — у “Нясвіжскіх Астроўках”, на 179 га — у “17 верасня”.

Шматгадовыя травы пасеяны на  98 га ( 6 %), у т.л. 40 га — у “Гара-дзеі”, 25 га — у сортавыпрабавальнай  станцыі.

Пад яравую сяўбу ўнесена 676662 тоны арганікі. Найбольшая яе колькасць — у “Снове” (136247 т), райаграсэрвісе (79544 т), “Гарадзеі” — (68850 т), “Лань-Нясвіж” (60530 т).

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.