Фэст экскурсаводаў вяртаецца ў Нясвіж!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

несвиж

Гэтым разам — 2 бясплатныя аўтарскія экскурсіі: “Містычны Нясвіж” — 18 красавіка у 18.00, пачатак — перад ратушай і “Старыя таямніцы Новага Месца” — 19 красавіка ў 14.00, пачатак — каля Слуцкай брамы.

“Містычны Нясвіж” — вандроўка па нясвіжскіх мясцінах, дзе калісьці адбывалася судакрананне з загадкавым, містычным, тагасветным. Экскурсія складзена не толькі і не столькі паводле гістарычных даследаванняў і архіўных матэрыялаў, але таксама паводле старадаўніх мемуараў і ўспамінаў старажылаў і сведак, дзе праўда мудрагеліста пераплецена з фантазіяй, як і належыць легендам…

“Старыя таямніцы Новага Месца” — экскурсія па ціхім спальным раёне Нясвіжа, сонныя вулачкі якога хаваюць багата таямніц. Ці праўда, што Новае Месца — найстарэйшая частка горада? Дзе быў штаб таемнай арганізацыі “Зялёны дуб”? Хто варыў найлепшае нясвіжскае піва? І, урэшце, як пабачыць крыху Польшчы без візы? Шмат цікавых адказаў на цікавыя пытанні — падчас экскурсіі па самым аўтэнтычным прадмесці Нясвіжа!

Арганізатарамі і партнёрамі Фэста выступаюць ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС”, Дэпартамент па турызме пры Міністэрстве спорту і турызму, ГА “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”, партал Guides.by — гіды і экскурсіі па Беларусі.

Удзел вольны і бясплатны.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.