КАШТОЎНАСЦЬ ДОБРЫХ АДНОСІН

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Наша краіна вельмі сур’ёзна рыхтуецца да візіту ў Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь высока цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з вялікім Кітаем. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з’яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай падтрымліваюць адна адну. «Мы ўдзячны вам за гэту пазіцыю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Закранаючы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як вельмі інтэнсіўнае. Пра гэта сведчаць і лічбы: у 2014 годзе аб’ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Кітая перасягнуў $4 млрд.

Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.