Не злоўлены — значыць, не сорамна?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0086

Практычна круглы год дарожнікам і работнікам лясной гаспадаркі даводзіцца прыбіраць смецце на ўзбочынах дарог і ў прыдарожных лясах. Акрамя, хіба што, зімы, калі ўсе выкінутыя адходы цывілізацыі засыпае снегам. Праўда, па вясне гэтых “падарункаў” становіцца яшчэ больш.

Як расказаў начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч, у 2015 годзе за несанкцыянаваны выкід смецця да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнуты чатыры жыхары раёна. Так, побач з прыдарожным месцам адпачынку ў вёсцы Лань мясцовы жыхар выкінуў два пакеты смецця. Даказана было размяшчэнне бытавых адходаў і несвіжанкай у драўнінна-хмызняковай расліннасці каля в. Завітая. Два выпадкі былі зарэгістраваныя на закрытым міні-палігоне ў               в. Слаўкава. Жыхары г. Нясвіжа і в. Ракавічы, нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе работнікі Нясвіжскай ЖКГ рэкультывавалі палігон і тэрыторыя перайшла ў Дзяржлясфонд для далейшай пасадкі там дрэваў, вывезлі туды  смецце.

— Скажу шчыра, я не разумею, што прымушае людзей выкідваць бытавыя адходы ў лесе, — здзіўляецца Юрый Іванавіч. — У раёне на высокім узроўні арганізавана сістэма збору камунальных адходаў службай ЖКГ і сельсаветамі. Да таго ж, сёння ўсе грамадзяне добра ведаюць, што за несанкцыянаваны выкід смецця іх чакае ад-міністрацыйная адказнасць. Згодна з артыкулам 15.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражае штраф да 20 базавых велічынь, артыкул 15.63 Кодэкса прадугледжвае штраф увогуле да 50 базавых велічынь. Таму ёсць над чым задумацца, перш чым пакінуць пакет са смеццем у лесе.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.