Нясвіжчыны духоўныя крыніцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

бел.літ

У Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага заканчваецца праца над кнігай  “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы: вопыт работы духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы” (укладальнік В. Шчарбакова), падрыхтаваная да выдання супрацоўнікамі бібліятэкі Т.А. Байкаш, Н.А. Богдан, М.І. Юхо, настаўніцай нядзельнай школы пры храме Касмы і Даміана в. Сноў Т.П. Калеснік, фотакарэспандэнтам газеты “Нясвіж-скія навіны” С.М. Польскай і яе няштатным карэспандэнтам Р.Н. Хвір. Ініцыятыва стварэння кнігі належыць начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.В. Кругліку, галоўнаму спецыялісту гэтага аддзела Н.Л. Рыбаковай і дырэктару Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Л.І. Вітко.

У выданні сабраны вопыт работы святароў, педагогаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў клубных устаноў у галіне духоўнай асветы, прадстаўнікоў розных пакаленняў людзей Нясвіжчыны. Кніга будзе карысна ўсім, хто неабыякавы да праблем сучаснасці, веры, хто шукае дарогу да храма. У гэтым можна ўпэўніцца, пазнаёміўшыся нават з некаторымі матэрыяламі зборніка, якія надрукаваны ў гэтым выпуску “Вытокаў”.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,  галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання  і інфармацыі Нясвіжскай  цэнтральнай раённай бібліятэкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.