Першакласны трактарыст

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A1776

Гледзячы на Міхаіла Кандрацьевіча Гайцюкевіча, цяжка паверыць, што 8 мая яму споўніцца 91 год. Мабыць, сялянская праца, жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, якіх яму хапіла амаль за век, загартавалі яго волю і даюць сілы. Восем месяцаў таму пахаваў сваю спадарожніцу жыцця Яніну Пятроўну. Штодзённым клопатам зараз яго акружаюць нявестка Ніна і сын Аляксандр.

Як кажа сам Міхаіл Кандрацьевіч, жыццё яго простае, у ім было месца ўсяму — і напружаным працоўным будням, і чалавечай радасці, і ваеннаму ліху… Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Мельнякі Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і Кандрата Раманавіча і Раіны Антонаўны гадаваліся восем дзетак, Міхась быў сёмым. Як і ўсе тагачасныя дзеці, працаваць пачаў рана, трэба было бацькам дапамагаць па гаспадарцы. Іх “шнур” тады складаў 3 гектары, трымалі каня, дзвюх кароў, цялушку, шэсць авечак — што і казаць, работы ўсім хапала.

У 1936 годзе бацькі прадаюць усю жывёлу і з сям’ёй пераязджаюць на Нясвіжчыну, у вёску Горны Сноў. Ідуць працаваць парабкамі ў  памесце Паўлінскага. Тата ўладкоўваецца конюхам, а дзеці бегаюць пасвіць кароў, свіней. Але ўжо тады хлопца нястрымна цягне да тэхнікі, і той добраахвотна просіцца прыцэпшчыкам на 5-корпусны плуг. Працаваў вельмі старанна, сіл не шкадаваў. Спасцігаў усе тонкасці і асаблівасці працы на трактары. У хуткім часе пасля ўтварэння саўгаса “Горны Сноў” юнаку ўжо даверылі “Націк”.

Памятае, як падчас акупацыі мясцовую моладзь сабралі ў клубе і нямецкая камі-сія з кожным асабіста знаёмілася. Ох і дрыжалі ў Міхаіла Кандрацьевіча ногі і рукі, пакуль з ім гутарыў немец праз перакладчыка. І толькі калі той па-ставіў пячатку ў “довудзе асабістым” (дакумент накшталт пашпарта) і адправіў хлопца “нах хаузэ арбайтэн”, крыху супакоіўся. Пасля вайны мінула ўжо            7 дзесяцігоддзяў, але і сёння ў Міхаіла Кандрацьевіча дрыжыць голас і бягуць па шчоках слёзы, калі ўспамінае свайго старэйшага брата Алеся. Нямецкія каты знайшлі ў таго дагавор з партызанамі і нацкавалі на яго сабак. памятае і сёння ў падрабязнасцях,  як немцы на акупіраванай тэрыторыі расстралялі цыганоў. Страшна было…

DL4A1769

Сваю другую палову малады чалавек знайшоў тут жа, пакахаў мясцовую дзяўчыну Яніну Здунак. Ажаніліся ў 1944 годзе, неўзабаве ў іх нарадзілася дачка Галя. Але, на жаль, малой не было суджана шмат пражыць.

Пасля вайны маладая сям’я Гайцюкевічаў шчыруе некалькі гадоў у саўгасе “Горны Сноў”, затым пераязджае ў Нясвіж. Тут у іх з’яўляюцца сыны Аляксандр і Анатоль.

Малады гаспадар спачатку ўладкоў-ваецца ў  Нясвіжскі райпрамкамбінат   рабочым на лесавоз. Але ўжо праз год пераходзіць у Нясвіжскую МТС  трактарыстам. Затым працуе ў рыбнай гаспадарцы “Альба”, Ганусаўскай доследнай станцыі, дарожна-эксплуатацыйным участку-168, Нясвіжскім міжкалгасбудзе (зараз ПМК-218), але любімай справе не здраджвае, хоць работа трактарыста — не з лёгкіх, карпатлівая і сур’ёзная. Хто ведае Міхаіла Кандрацьевіча, тыя кажуць, што ў яго і сельгастэхнікі “любоў”, прычым самая што ні ёсць узаемная. Машыны ў яго былі заўсёды да-гледжаныя, па 10 гадоў без рамонту трактар хадзіў. Міхаілу Кандрацьевічу даручалі самую адказную работу, бо былі ўпэўнены: Гайцюкевіч не падвядзе. Ён з адказнасцю ставіўся да патрабаванняў кіраўніцтва прадпрыемстваў, а яно, у сваю чаргу, паважала стараннага работніка і ўсяляк яго заахвочвала. У розныя гады ён станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва, яго імя неаднойчы заносілася ў Кнігу славы Няс-віжскага раёна, а ў 1985 годзе Міхаіл Гайцюкевіч за шматгадовую добрасумленную працу ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны медалём “Ветэран працы”. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак ён не змог ся-дзець дома без справы, пайшоў конюхам у Нясвіжскае педвучылішча, дзе адпрацаваў яшчэ дзесяць гадоў.

Гэтымі днямі з нагоды свайго дня нараджэння Міхаіл Кандрацьевіч бу-   дзе прымаць шчырыя віншаванні ад родных і блізкіх. Сёння ў яго трое ўнукаў і чацвёра праўнукаў. Моцнага           здароўя, дабра і бадзёрасці духу Міхаілу Кандрацьевічу жадаем таксама і мы.

Старанны, адказны, працалюбівы і дысцыплінаваны… Энергічны, вясёлы, добразычлівы і сціплы… Хіба гэта не партрэт сапраўднага пераможцы, ветэрана працы?!

Аксана ГРОХ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.