Пра іх жыве памяць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A8415

Кожны год, калі надыходзіць вясна, курганы ля вёскі Чанавічы Ланскага сельсавета буйна зелянеюць. Гэтыя курганы — частка нашай гісторыі. Усе захаванні ў іх маюць пэўную каштоўнасць. Тут пахаваны людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Аб гэтым сведчаць іх магілы.

Сярод іх — і магіла  больш позняга часу, перыяду Вялікай Айчыннай вайны — партызан Пятра і Маланні Жук.

1944 год… Чым больш набліжалася лінія фронту, тым мацней лютаваў фашыст. Чалавечае жыццё нічога не каштавала… Ішоў чацвёрты год вайны. Для партызан Малання Данілаўна збірала перадачы: адзенне, бялізну, ежу. Партызаны наведваліся некалькі разоў і адразу знікалі, а днём усё часцей наязджалі немцы. Паліцаям нехта данёс, што сям’я Жук дапамагае партызанам. Людзі ўспаміналі, што мужа і жонку вывелі на двор, доўга здзекаваліся, а затым расстралялі. Пад пагрозай жыцця забаранілі хаваць на могілках.

На другі дзень, калі паліцаі пакінулі вёску, людзі паадрывалі дошкі з падлогі ў асірацелай хаце, збілі шырокую труну. Пахавалі Пятра і Маланню на ўскрайку вёскі Чанавічы, ва ўрочышчы Курганне.

Землякі ўшаноўваюць памяць аб мужных патрыётах Радзімы. Піянеры нашай школы  часта наведваюць магілу: падграбаюць лісце, ачышчаюць дарожкі ад снегу, сочаць за станам агароджы.

Мы з удзячнасцю ўспамінаем аб гэтых добрых, працавітых людзях, якія аддалі сваё жыццё за наша шчасце, за светлую будучыню нашай Радзімы.

Уладзімір МЯКІШ, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея  ДУА “Ланская  сярэдняя школа”.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.