«РАБІ ДАБРО»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

духовность

Так называецца акцыя раённага  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мэта  яе простая — дапамога людзям сталага ўзросту, што маюць у гэтым патрэбу: хворым, нямоглым, састарэлым і адзінокім. Характэрна тое, што ўдзел у добрай справе прымаюць таксама пажылыя людзі, якія могуць нешта зрабіць для іншых. Напрыклад,  па ініцыятыве РТЦСАН і пад кіраўніцтвам яго супрацоўніка А.В. Варабей  група валанцёраў наведала Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і прывезла сюды адзенне, прадстаўнікі цэнтра — мыйныя сродкі. Прыезджых цёпла сустрэлі дырэктар дома-інтэрната Г.Г.Маляр і дзяжурная медсястра С.Ю. Хаванская,  якія пазнаёмілі з навінкамі. У прыватнасці, пачалі дзейнічаць фізіяпрацэдурныя кабінеты, наладжана работа кабінета водалячэння. Валанцёры наведалі пражываючых у іх палатах, дарэчы, ва ўсіх акуратна, — на сценах —  пано і невялікія карціны, некаторым сваякі прывезлі тэлевізары. У холах таксама  стаяць тэлепрыёмнікі.

Наведаліся мы і ў бібліятэку, дзе была адкрыта выстава работ пражываючых. Прыемна ўразілі вышыванкі  гладдзю  Яўгена  Пекуця: яркія фарбы на падушачках і ручніках проста гараць і вабяць вока. З высокім прафесіяналізмам выкананы партрэтныя работы мастака  Валерыя Хандраса. Незвычайныя і прыгожыя вязаныя  рэчы  інваліда-калясачніка  Святланы Казловіч, домік  з кардону і паперы  Віктара  Ужыцкага. Не адарваць вачэй і ад каляровых букетаў з бісеру, якія красаваліся ў мініяцюрных вазачках. Вельмі добра, што таленавітыя людзі  знахо-дзяць тут прымяненне сваім творчым  здольнасцям  і развіваюць  іх, а кіраўніцтва  дома-інтэрната са-дзейнічае ў гэтым.

Варта адзначыць, што ў склад валанцёрскай групы ўвайшлі старшыня раённага таварыства інвалідаў Г.А. Галабурда,  якая прывезла шмат адзення, Г.І. Ярмалінская з карыснымі падарункамі,  М.П. Рэмізовіч, якая таксама пастаралася для пажылых і даставіла свае добрыя паліто і іншыя рэчы. Дапамагала ў агульнай справе і Л.Ю. Дыкіна.

Калі ў вас добрае сэрца, адкрытая душа і вы  гатовы дапамагчы пажылым людзям, якія апынуліся ў цяжкай  жыццёвай сітуацыі, запрашаем прыняць удзел у рабоце нашай валанцёрскай групы «Пажылыя пажылым».

Раіса  ХВІР, валанцёр раённай   арганізацыі  Беларускага таварыства  Чырвонага Крыжа  і  РТЦСАН.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.