Са светлым Вялікаднем!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

пасха

Хрыстос Уваскрос!

Аллелюя, Аллелюя!

Глыбокапаважаныя

несвіжане і жыхары Нясвіжчыны!

Апошнія падзеі ў свеце ўсхвалявалі таксама і нашыя сэрцы. Так шмат зла і нянавісці ў нас адзін да аднаго. Святы Ян Павел ІІ калісьці сказаў: “Жыццё наша кароткае. Спяшайцеся любіць”. Нянавісць забівае, а любоў ажыўляе! Бог настолькі нас палюбіў, што, за нас аддаўшы жыццё, уваскрос, даўшы праз гэта нам жыццё вечнае.

Калі Бог нас так бязмежна палюбіў, нягледзячы на нашыя недасканаласці, то ці і мы не можам таксама палюбіць адзін аднаго? Жадаю вам уваскрашаючай любові, якая выплывае з любові Божай.

З найлепшымі святочнымі

пажаданнямі дэкан Нясвіжскага дэканата і пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі  Божага Цела ў г. Нясвіжы ксёндз Пётр ШАРКО.

 

 

 

Уважаемые верующие

католической конфессии!

Сердечно поздравляем вас со светлым днем Воскресения Христова! Этот светлый праздник для многих является символом духовных ценностей, милосердия, сострадания, справедливости, торжества добра и истинной веры.

Пусть эти прекрасные весенние дни станут для вас и ваших близких самыми счастливыми, радостными, согреют теплом и взаимопониманием ваши семьи.

Желаем вам крепкого здоровья, счастья, удачи в благих делах и начинаниях, неиссякаемых жизненных сил и оптимизма, мира, добра и согласия!

Несвижский районный  исполнительный комитет.

Несвижский районный Совет депутатов.

 

 

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі

каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня! Гэты дзень Уваскрэсення Гасподня — сімвал велічы жыццёвай сілы, вялікай душэўнай прыгажосці, чалавекалюбства. Жадаю вам заўсёды жыць у паразуменні з сабой і другімі, дарыць людзям цяпло і радасць, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і быць шчыра ўдзячнымі за дапамогу і падтрымку, якую аказалі вам. Шчасця, здароўя і даўгалецця ўсім!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

 

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі  каталіцкай канфесіі!

Шчыра і сардэчна віншую вас з надыходзячым вялікім хрысціянскім святам — Уваскрэсеннем Хрыстовым! Кожны год гэта свята адклікаецца ў нашых сэрцах радасцю і надзеяй, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, дае нам веру і апору.

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята чалавекалюбства, калі мы забываем аб жорсткасці і непрымірымасці і звяртаемся да светлых пачуццяў, якія ўзмацняюцца ў нашых душах. Няхай яны ў  гэты дзень і ва ўсе наступныя дні поў-няцца радасцю і вяселлем, надзеяй і са-праўднай хрысціянскай любоўю.

З нагоды надыходзячага Вялікадня жадаю вам здзяйснення ўсіх вашых мар  і добрых пачынанняў, міру, дабрыні і любові.

Мікалай ІВАНЧАНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.