Стыхія нанесла ўрон

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

срывает крышу

Ураган, які пранёсся ў панядзелак па тэрыторыі раёна, нанёс урон сельгаспрадпрыемствам і насельніцтву. Найбольш пацярпеў Ланскі сельсавет. У прыватнасці, у ААТ “Лань-Нясвіж” на ферме “Чанавічы” ветрам знесла шыферны дах, канёк, разламала страпіла. Месцамі сарваны шыфер на фермах “Лань” і “Міцькавічы”. Каб абнавіць дахі, гаспадарцы патрэбна 528 лістоў шыферу.

Акрамя таго, у  Лані і Качановічах на некалькіх прыватных сядзібах з будынкаў таксама сарвала шыфер.

Як паведамілі нам у дыспетчарскай сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, 180 лістоў шыферу і агароджа на пілараме пашкоджаны ў ЗАТ “Росіч”, па 100 лістоў — у ААТ “Новае жыццё” і эксперыментальнай базе “Свеклавічная”, 40 лістоў — на ферме і столькі ж на павеці для захоўвання тэхнікі —  у ААТ “Юшавічы”. У іншых гаспадарках  урон мінімальны.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.