Святло праз кнігу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Людміла Дашко падчас адкрыцця новага будынка цэнтральнай  раённай бібліятэкі. 2008 год

Людміла Дашко падчас адкрыцця новага будынка цэнтральнай
раённай бібліятэкі. 2008 год

Памяці Людмілы Сцяпанаўны Дашко, былога дырэктара

Нясвіжскай ЦБС.

Магчыма, у кожнага з нас ёсць ці была мара. Нехта жадаў аб’ехаць увесь свет, нехта — зрабіць вялікае адкрыццё, вынікам якога стаў бы ўсеагульны дабрабыт. А хтосьці хацеў зусім няшмат і адначасова вельмі многа — проста быць шчаслі-вым.

Галоўная мара Людмілы Сцяпанаўны Дашко — пабудаваць новую бібліятэку, якая б стала сапраўдным Храмам кнігі. Ад моманту нараджэння гэтай задумы і да часу яе здзяйснення прайшлі гады. Але яе мара не разляцелася на шматкі і не растала ў паветры, стаўшы небыццём. Разам з праекціроўшчыкамі, з будаўнікамі Людміла Сцяпанаўна праходзіла па будучай бібліятэцы крок за крокам, штрых за штрыхом. Абмяркоў-вала кожнае рабочае месца сваіх супрацоўнікаў, каб было зручна ім і наведвальнікам, падбірала колеры сцен і мэблі, каб было ўтульна і прыгожа.

Людміла Сцяпанаўна — карэнная несвіжанка. У яе сям’і заўсёды паважалі кнігу. І таму ні для   кога не стала        навіной, што пасля заканчэння СШ № 1 Людміла вырашыла паступаць у Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага на бібліятэчны факультэт. На канчатковае рашэнне паўплывала і мама, кіруючыся агульна прынятым меркаваннем, што прафесія бібліятэкара вельмі спакойная. Але тут Марыя Васільеўна памылілася. Усе 38 гадоў працы ў гэтай галіне не былі для Людмілы Сцяпанаўны спакойнымі. Яе кіпучая натура пастаянна імкнулася да нечага новага, нестандартнага. Ёй ніколі не імпанавала работа па шаблону. У сваёй дзейнасці яна заўсёды знаходзіла арыгінальныя падыходы да вырашэння любых пытаннняў. Гэтыя якасці заўважылі ў Людміле старэйшыя калегі, калі яна толькі пачала працаваць у дзіцячай раённай бібліятэцы. У 1976 годзе Людміла Сцяпанаўна была пераведзена на пасаду загадчыцы аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі. Творчы падыход да працы яна найлепшым чынам прымяніла на новай пасадзе. Акрамя непасрэднай бібліятэчнай работы, разам з калегамі наладжвала цікавыя сустрэчы з вядомымі майстрамі слова, аргані-зоўвала літаратурныя вечары,   удзельнічала ў пастаноўках Нясвіж-скага народнага тэатра.

У 1994 годзе Людміла Сцяпанаўна была прызначана дырэктарам Нясвіжскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Пад яе кіраўніцтвам працавала 43 філіялы. Вялася камп’ютарызацыя бібліятэк, аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў. У арга-нізацыі дзейнасці бібліятэчнай сістэмы Людміла Сцяпанаўна кіравалася найперш вопытам шматгадовай дзейнасці ў гэтай галіне, а таксама не цуралася лепшых здабыткаў  іншых бібліятэчных сістэм краіны і нават замежжа.

У адносінах з калегамі Людміла Сцяпанаўна ніколі не дапускала афіцыёзнасці, а будавала іх перш за ўсё па добра вядомым усім прынцыпе — чалавечнасці. У вырашэнні многіх спрэчных пытанняў яна кіравалася перш за ўсё справядлівасцю, да кожнага шукала свой, асабісты падыход. У тым, што горад сёння мае новую, па-сучаснаму абсталяваную бібліятэку — непасрэдная заслуга Л.С. Дашко.

Зрабіўшы вялікую справу, Людмі-ла Сцяпанаўна пайшла на заслужаны адпачынак. Толькі адпачыць ёй давялося вельмі мала… 8 снежня 2009 года закончыўся яе жыццёвы шлях. У нашай памяці Людміла Сцяпанаўна назаўсёды застанецца светлым, добрым, сціплым чалавекам, вялікім прафесіяналам бібліятэчнай справы.

Таццяна ЛУК’ЯНЧЫК,

дырэктар Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.