Сярод лепшых у рэспубліцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A0883

У аўторак у Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў прайшоў фінал ІV  Рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў “Песні Перамогі”, у якім выкладчык Гарадзейскай школы мастацтваў Іван Буглай стаў лаўрэатам ІІІ ступені.

Прадстаўнічае журы конкурсу пад старшынствам вядомага кампазітара Эдуарда Зарыцкага адабрала са 100 прэтэндэнтаў 15 фіналістаў, кожны з якіх быў прафесійным музыкантам.

Выступленнні канкурсантаў ацэньваліся па 10-бальнай шкале па такіх крытэрыях, як узровень выканаўчага майстэрства, артыстычнасць, рэжысура нумара, сцэнічная культура, арыгінальнасць.

“Залаты голас Нясвіжчыны”, як называюць Івана Іванавіча прыхільнікі яго таленту, і тут аказаўся на вышыні, здолеўшы саставіць канкурэнцыю былым оперным спевакам. У яго выкананні прагучалі песні “Наша біяграфія” і “Вялікая Перамога”, якія і прынеслі яму дыплом ІІІ ступені.

Конкурс быў арганізаваны Рэспубліканскім  Палацам культуры ветэранаў пры садзейнічанні Федэрацыі  прафсаюзаў Беларусі.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.