Тэхагляд лодак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 1195

Сярод асноўных задач Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 ад 25 ліпеня 2013 года, — дзяржаўная рэ-гістрацыя і класіфікацыя, тэхнічны агляд маламерных суднаў, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кг, нагляд за выкананнем правіл плавання на маламерных суднах.

На што неабходна звярнуць увагу ўладальнікам маламерных суднаў, расказвае дзяржінспектар Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў Іосіф ГРЫГАРЦЭВІЧ:

— Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія маюць маламерныя судны на правах асабістай уласнасці, абавязаны зарэгістраваць (перарэгістраваць) іх, незалежна ад іх тэхнічнага стану, на працягу 30 дзён з моманту набыцця. Дзяржаўная рэгістрацыя маламернага судна і правоў на яго ажыццяўляецца на працягу дзесяці рабочых дзён з дня падачы заявы.

Да кіравання маторнымі суднамі дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, годныя па стане здароўя і якія маюць пасведчанне на права кіравання маторнымі суднамі. Акрамя таго, суднавадзіцель маторнага судна абавязаны праходзіць праверку ведаў раз у тры гады.

Эксплуатацыя маламернага судна без праходжання ва ўстаноўленыя тэрміны і парадку тэхнічнага агляду забаронена. У працэсе яго эксплуатацыі тэхнічны агляд праводзіцца ў наступныя тэрміны: пасля заканчэння гарантыйнага тэрміну на маламернае судна, устаноўленага вытворцам, — для маламерных суднаў, год выпуску якіх супадае з годам праходжання тэхнічнага агляду; кожныя два гады — для маламерных вёсельных суднаў, з году выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску; кожны год — для маламерных вёсельных суднаў, з году выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў, маторных і іншых маламерных суднаў.

Адно з новаўвядзенняў Правіл карыстання маламернымі суднамі і базамі для іх стаянак, зацверджаных пастановай урада, гаворыць: “Суднавадзіцель і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках”. На гэта патрабаванне прашу звярнуць асаблівую ўвагу. Выратавальнай камізэльцы не месца пад сядзеннем, як гэта часцей за ўсё бывае. Акрамя таго, суднавадзіцель нясе адказнасць за бяспечныя паводзіны ўсіх, хто знаходзіцца на маламерным судне.

— Якімі прыстасаваннямі і сродкамі павінна быць аснашчана судна?

— На кожным судне павінны быць у наяўнасці выратавальныя і водаадліўныя сродкі, сродкі пажаратушэння, медыцынская і рамонтная аптэчкі (для маторных суднаў), швартовачныя прыстасаванні, якарнае ўстройства, вёслы, ліхтарык з белым святлом (для цёмнага часу сутак).

— Куды звяртацца па пытаннях рэгістрацыі?

— Па пытаннях рэгістрацыі маламерных суднаў і праходжання іх тэхагляду, навучання суднавадзіцеляў звяртацца па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 40-а. Тэл. (8-01717) 4-25-58. Асаблівая просьба да ўсіх суднаўладальнікаў, у якіх маламернае судна прыйшло ў непрыдатнасць: калі ласка, знайдзіце магчымасць звярнуцца ў інспекцыю, каб зняць такое судна з уліку.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.