ТРЫМАЦЬ РАЎНАВАГУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад і Нацбанк на захаванне станоўчых тэндэнцый, якія намеціліся ў першым квартале 2015 года ў эканоміцы. Такую задачу ён паставіў, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першым квартале з’явілася пэўная раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах. «Першы квартал закончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як выйсці да таго, каб, як я ўжо гаварыў пры назначэнні новага складу ўрада, не рвануць наперад у гэтай сітуацыі, але захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі рост ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай Бог, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі вызначылі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу далейшага забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і захавання збалансаванага развіцця эканомікі.

Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.