У клапатлівых гаспадароў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_3362

З надыходам вясны пачынае патанаць у кветках прысядзібны ўчастак пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Ланскім сельсавеце Міхаіла Пятровіча і Алены Сцяпанаўны Ігнатовіч, што жывуць у аграгарадку Лань. Гаспадар працуе галоўным інжынерам у ААТ “Лань-Нясвіж”, а гаспадыня — у Ланскай амбулаторыі. Фігуркі буслоў на буслянцы, зробленай сваімі рукамі, вечназялёныя свечкі туй на роўненькіх газонах з яркімі клумбамі, цвітучыя кустарнікі, утульная альтанка за домам — усё гэта гаворыць пра тое, што тут жывуць працавітыя людзі, для якіх іх жытло — самае лепшае месца ў свеце. Як расказала ў нашай гутарцы Алена Сцяпанаўна, медыцына стала яе прафесіяй, а кветкі — самым галоўным захапленнем. Зараз на ўчастку Ігнатовічаў поўным ходам цвітуць крокусы розных колераў, а там неўзабаве надыдзе чарга цюльпанаў, гіяцынтаў, руж, лілей і многіх іншых кветак. А каб раслі яны добра і цвілі шчодра, у гаспадыні заўсёды пад рукой часопісы “Домашний журнал”, “Кудесница” і самы любімы — “Кветкі”, які яна выпісвае ўжо больш за 15 гадоў. На іх старонках можна пры патрэбе знайсці парады па вырошчванні дэкаратыўных раслін практычна на ўсе выпадкі жыцця. У доглядзе ўсяго гэтага з веданнем справы дапамагаюць дочкі. Калі яны прыязджаюць да бацькоў, маленькі ўнучак адразу бяжыць да буслянкі — так любіць гэты казачны куточак, дзе жывуць прыгажосць і любоў, і дзе і бацькі, і дзеці ўкладваюць у родную зямлю душу і сэрца.

Другое месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Ланскім  сельсавеце было прысуджана прысядзібнаму ўчастку яшчэ адной сям,і з Лані — Міхаіла   Іванавіча і Марыны Міхайлаўны Каспер. Яны — таксама людзі працуючыя і актыўныя. Міхаіл Іванавіч — індывідуальны прадпрымальнік, Марына Міхайлаўна — медсястра ў Нясвіжскай ЦРБ. На іх участку размясціліся з густам аформленыя клумбы, маладыя дрэвы і вечназялёныя кустарнікі, рукатворная сажалка з фантанчыкам, які ўласнаручна ўладкаваў галава сям’і, а пад вялікім парасонам госці дома ці самі гаспадары могуць пасядзець у двары ў хвіліны адпачынку цёплым летнім днём.  — Каб каля дома было хораша, трэба ўкладваць у гэта час і сілы, — гаворыць Міхаіл Іванавіч. — Само да цябе нічога не прыйдзе. І, вядома, трэба любіць тое, што робіш, і тое, што саджаеш. Любую кветачку нельга проста ўваткнуць у зямлю і забыцца пра яе. Яна патрабуе догляду і ўвагі, як і ўсё жывое.  Калі галава сям’і адказвае за, так бы мовіць, інжынерную частку работы і за тое, каб усё было на сваіх месцах —  прыкручана, прыбіта, адрамантавана, то Марына Міхайлаўна — за кветкава-кустарнікавую прыгажосць. Яна вельмі любіць ружы, лілеі, фуксіі і бальзаміны, упрыгожваюць іх тэрыторыю таксама кусты чубушніку, фарзіцыі, вейгелы, спірэі, а таксама розныя віды такой дэкаратыўнай расліны, як хоста.  Гаспадарчай прамудрасці ад бацькоў паспяхова набіраюцца і іх сыны, ахвотна дапамагаючы бацькам у падтрыманні парадку і чысціні на двары.  У планах дбайных гаспадароў і набыццё садовай альтанкі, якая, напэўна, зробіць іх прыгожы ўчастак яшчэ больш утульным.

Другое месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Ланскім сельсавеце было прысуджана прысядзібнаму ўчастку яшчэ адной сям,і з Лані — Міхаіла Іванавіча і Марыны Міхайлаўны Каспер. Яны — таксама людзі працуючыя і актыўныя. Міхаіл Іванавіч — індывідуальны прадпрымальнік, Марына Міхайлаўна — медсястра ў Нясвіжскай ЦРБ. На іх участку размясціліся з густам аформленыя клумбы, маладыя дрэвы і вечназялёныя кустарнікі, рукатворная сажалка з фантанчыкам, які ўласнаручна ўладкаваў галава сям’і, а пад вялікім парасонам госці дома ці самі гаспадары могуць пасядзець у двары ў хвіліны адпачынку цёплым летнім днём.
— Каб каля дома было хораша, трэба ўкладваць у гэта час і сілы, — гаворыць Міхаіл Іванавіч. — Само да цябе нічога не прыйдзе. І, вядома, трэба любіць тое, што робіш, і тое, што саджаеш. Любую кветачку нельга проста ўваткнуць у зямлю і забыцца пра яе. Яна патрабуе догляду і ўвагі, як і ўсё жывое.
Калі галава сям’і адказвае за, так бы мовіць, інжынерную частку работы і за тое, каб усё было на сваіх месцах — прыкручана, прыбіта, адрамантавана, то Марына Міхайлаўна — за кветкава-кустарнікавую прыгажосць. Яна вельмі любіць ружы, лілеі, фуксіі і бальзаміны, упрыгожваюць іх тэрыторыю таксама кусты чубушніку, фарзіцыі, вейгелы, спірэі, а таксама розныя віды такой дэкаратыўнай расліны, як хоста.
Гаспадарчай прамудрасці ад бацькоў паспяхова набіраюцца і іх сыны, ахвотна дапамагаючы бацькам у падтрыманні парадку і чысціні на двары.
У планах дбайных гаспадароў і набыццё садовай альтанкі, якая, напэўна, зробіць іх прыгожы ўчастак яшчэ больш утульным.

Там жа, у Лані, жывуць і ўладальнікі трэцяга месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні  населеных пунктаў па Ланскім сельсавеце — Міхаіл Міхайлавіч і Марына Уладзіміраўна Тронец.  Абое працуюць у мясцовай гаспадарцы: Міхаіл Міхайлавіч загадвае МТФ “Лань”, а Марына Уладзіміраўна — ветэрынарнай аптэкай на свінагадоўчым комплексе. Іх падворак ужо шмат гадоў з’яўляецца адным з лепшых прыкладаў добраўпарадкавання: тут заўсёды не толькі чыста і акуратна, але і вельмі прыгожа.  Гаспадар многае зрабіў сваімі рукамі — асабліва цікава глядзіцца драўляная карэта з кветкамі, што ўпрыгожвае ўчастак. Уладкаваць фігуркі буслоў на даху альтанкі ў садзе — таксама яго ідэя.  Вельмі шмат у двары сям’і Тронец руж, лілей і рознакаляровай ампельнай герані — любімых кветак гаспадыні. Размешчаная ў падвясных вазонах, яна цудоўна ўпрыгожвае сваімі яркімі, насычанымі фарбамі сцены дома і альтанкі, стварае прыўзняты настрой кожнаму, хто мае магчымасць палюбавацца на гэту карціну. Вядома, герань патрабуе дадтковага клопату — да халадоў трэба яе прыняць з вуліцы ў памяшканне, а вясной ізноў вынесці на вуліцу, але Марыну Уладзіміраўну гэта не палохае. Прыгажосць, якая пануе ў двары ў цёплы час года, таго вартая, лічыць яна. Цікава тут спалучаюцца з цвітучымі раслінамі і вечназялёныя — туі і барбарыс, з-пад якіх з усмешкай падміргваюць гаспадарам і гасцям дома вясёлыя гномікі.  Сюды ж, у такое цёплае і ўтульнае роднае гняздо, з радасцю прыязджаюць і дачка, і сын дбайных гаспадароў, па магчымасці дапамагаючы бацькам у падтрыманні прыгажосці і парадку.

Там жа, у Лані, жывуць і ўладальнікі трэцяга месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Ланскім сельсавеце — Міхаіл Міхайлавіч і Марына Уладзіміраўна Тронец. Абое працуюць у мясцовай гаспадарцы: Міхаіл Міхайлавіч загадвае МТФ “Лань”, а Марына Уладзіміраўна — ветэрынарнай аптэкай на свінагадоўчым комплексе. Іх падворак ужо шмат гадоў з’яўляецца адным з лепшых прыкладаў добраўпарадкавання: тут заўсёды не толькі чыста і акуратна, але і вельмі прыгожа. Гаспадар многае зрабіў сваімі рукамі — асабліва цікава глядзіцца драўляная карэта з кветкамі, што ўпрыгожвае ўчастак. Уладкаваць фігуркі буслоў на даху альтанкі ў садзе — таксама яго ідэя.
Вельмі шмат у двары сям’і Тронец руж, лілей і рознакаляровай ампельнай герані — любімых кветак гаспадыні. Размешчаная ў падвясных вазонах, яна цудоўна ўпрыгожвае сваімі яркімі, насычанымі фарбамі сцены дома і альтанкі, стварае прыўзняты настрой кожнаму, хто мае магчымасць палюбавацца на гэту карціну. Вядома, герань патрабуе дадтковага клопату — да халадоў трэба яе прыняць з вуліцы ў памяшканне, а вясной ізноў вынесці на вуліцу, але Марыну Уладзіміраўну гэта не палохае. Прыгажосць, якая пануе ў двары ў цёплы час года, таго вартая, лічыць яна. Цікава тут спалучаюцца з цвітучымі раслінамі і вечназялёныя — туі і барбарыс, з-пад якіх з усмешкай падміргваюць гаспадарам і гасцям дома вясёлыя гномікі.
Сюды ж, у такое цёплае і ўтульнае роднае гняздо, з радасцю прыязджаюць і дачка, і сын дбайных гаспадароў, па магчымасці дапамагаючы бацькам у падтрыманні прыгажосці і парадку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.