У клапатлівых гаспадароў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Рознакаляровымі кветкамі і незвычайнымі істотамі сустракае гасцей прысядзібны ўчастак пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Гарадзейскім пасялковым Савеце Андрэя Міхайлавіча і Святланы Канстанцінаўны Ратомскіх, што жывуць у гарадскім пасёлку Гарадзея. Тут пыхкае агнём казачны трохгаловы “дракон”-мангал, уздымаюцца па спецыяльна зробленых для іх арках ружы, клематысы і кампхіс, гараць рознакаляровыя агеньчыкі цыній, хрызантэм і руж.  Галава сям’і Андрэй Міхайлавіч працуе на Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнікам службы цеплатэхнікі, Святлана Канстанцінаўна — там жа, аператарам дэфекасатурацыі. Незаменную дапамогу ў доглядзе прысядзібнай тэрыторыі ім аказваюць сыны Аляксей і Кірыл. Так, менавіта Аляксей, чырвонадрэўшчык па спецыяльнасці, выпіліў з бетонных блокаў галовы “дракона”-мангала, які, дарэчы, увесь зроблены рукамі гаспадароў дома.    Вось так, дружна і разам, яны і ствараюць усю гэтую прыгажосць.

Рознакаляровымі кветкамі і незвычайнымі істотамі сустракае гасцей прысядзібны ўчастак пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Гарадзейскім пасялковым Савеце Андрэя Міхайлавіча і Святланы Канстанцінаўны Ратомскіх, што жывуць у гарадскім пасёлку Гарадзея. Тут пыхкае агнём казачны трохгаловы “дракон”-мангал, уздымаюцца па спецыяльна зробленых для іх арках ружы, клематысы і кампхіс, гараць рознакаляровыя агеньчыкі цыній, хрызантэм і руж.
Галава сям’і Андрэй Міхайлавіч працуе на Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнікам службы цеплатэхнікі, Святлана Канстанцінаўна — там жа, аператарам дэфекасатурацыі. Незаменную дапамогу ў доглядзе прысядзібнай тэрыторыі ім аказваюць сыны Аляксей і Кірыл. Так, менавіта Аляксей, чырвонадрэўшчык па спецыяльнасці, выпіліў з бетонных блокаў галовы “дракона”-мангала, які, дарэчы, увесь зроблены рукамі гаспадароў дома.
Вось так, дружна і разам, яны і ствараюць усю гэтую прыгажосць.

IMG_3445

Уладальніца другога месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па гарадзейскім пасялковым Савеце — Таццяна Іванаўна Амялько. Яе прысядзібнаму ўчастку пастаянна ўласцівыя добры густ, парадак і чысціня. Паміж роўных зялёных газонаў размешчаны акуратныя клумбы, абкладзеныя каменнем, а цацачныя звяры з-пад галінак вечназялёных дрэваў выглядваюць, нібы жывыя — прыветліва і запрашальна. Усё тут — і расліны, і малыя архітэктурныя формы складаюць адну цэласную, напоўненую ўтульнасцю і любоўю гаспадароў карціну.

Багаццем колераў руж, лілей, петуній і іншых кветак, усімі адценнямі зялёнай лістоты радуе вока гаспадароў  і гасцей дома прысядзібны ўчастак Таісіі Міхайлаўны Аліноўскай, якой прысуджана трэцяе месца ў раённым  конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Гарадзейскім пасялковым Савеце. Гаспадыня дома — нястомная працаўніца. Яна загадвае Гарадзейскім кандытарскім цэхам і пастаянна ўдзяляе ўвагу сваёй прысядзібнай гаспадарцы.  — Я — фанат кветак, — так гаворыць пра сябе Таісія Міхайлаўна. — Яны займаюць у мяне больш месца, чым агарод, і я аб гэтым ніколькі не шкадую, столькі радасці і задавальнення дорыць іх прыгажосць!  Кветкі яна выпісвае па разнастайных каталогах, зараз на яе падворку расце каля двухсот відаў лілей і каля 60 кустоў руж. Цвіценне пачынаецца, як сыходзіць снег, і працягваецца да першых маразоў.  Фігуркі буслоў, што нібыта зайшлі асвяжыцца ў ваду, “кіпарысы” з пластыкавых бутэлек, летні пейзаж на сценах садовай хаткі — усё гэта гаворыць аб тым, што тут жывуць людзі, улюбёныя ў жыццё і прыгажосць. Яны ствараюць яе самі і з радасцю дзеляцца ёю з іншымі.

Багаццем колераў руж, лілей, петуній і іншых кветак, усімі адценнямі зялёнай лістоты радуе вока гаспадароў і гасцей дома прысядзібны ўчастак Таісіі Міхайлаўны Аліноўскай, якой прысуджана трэцяе месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў па Гарадзейскім пасялковым Савеце. Гаспадыня дома — нястомная працаўніца. Яна загадвае Гарадзейскім кандытарскім цэхам і пастаянна ўдзяляе ўвагу сваёй прысядзібнай гаспадарцы.
— Я — фанат кветак, — так гаворыць пра сябе Таісія Міхайлаўна. — Яны займаюць у мяне больш месца, чым агарод, і я аб гэтым ніколькі не шкадую, столькі радасці і задавальнення дорыць іх прыгажосць!
Кветкі яна выпісвае па разнастайных каталогах, зараз на яе падворку расце каля двухсот відаў лілей і каля 60 кустоў руж. Цвіценне пачынаецца, як сыходзіць снег, і працягваецца да першых маразоў.
Фігуркі буслоў, што нібыта зайшлі асвяжыцца ў ваду, “кіпарысы” з пластыкавых бутэлек, летні пейзаж на сценах садовай хаткі — усё гэта гаворыць аб тым, што тут жывуць людзі, улюбёныя ў жыццё і прыгажосць. Яны ствараюць яе самі і з радасцю дзеляцца ёю з іншымі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.