У клапатлівых гаспадароў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За 20 з лішкам гадоў, якія Кацярына Аляксандраўна Рымша жыве ў Сейлавічах, яе прысядзібны  ўчастак стаў адным з самых прыгожых у вёсцы, і менавіта яму было прысуджана першае месца  па Сейлавіцкім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў за 2014 год. Утульная альтанка з бярвення, рукатворная сажалка з белымі лілеямі, фантан і садовая скульптура, падабраная з добрым густам, яшчэ больш упрыгожваюць і без таго прыгожы ўчастак каля дома, дзе кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі складаюцца ў яркую рознакаляровую карціну, створаную працалюбівымі рукамі гаспадыні. Асобнае пачэснае месца займае фігурка Божай Маці, якую некалі ўладкаваў у садзе гаспадар дома і якая стаіць і цяпер у памяць аб ім. Кацярына Аляксандраўна зараз працягвае пачатую некалі разам справу — кіруе магазінам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ТІР і К”, што размешчаны тут жа, у Сейлавічах.  Вядома, асноўная частка работы па доглядзе за домам і ўчасткам прыпадае на яе рукі, хаця па магчымасці дапамагаюць і сыны, нявестка і ўнучкі, калі прыязджаюць са сталіцы.  — Я люблю ўсё на сваім участку, — гаворыць Кацярына Аляксандраўна, — але больш за ўсё люблю кветкі. Кожную раніцу выходжу і гавару з імі, і яны гэта адчуваюць, дораць узамен за патрачаныя на іх сілы радасць і прыгажосць.  Больш за ўсё, па яе ўласным прызнанні, гаспадыня любіць лілеі, апошнім часам у яе таксама ў асаблівай пашане пеларгоніі, ружы і клематысы.

За 20 з лішкам гадоў, якія Кацярына Аляксандраўна Рымша жыве ў Сейлавічах, яе прысядзібны ўчастак стаў адным з самых прыгожых у вёсцы, і менавіта яму было прысуджана першае месца па Сейлавіцкім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў за 2014 год. Утульная альтанка з бярвення, рукатворная сажалка з белымі лілеямі, фантан і садовая скульптура, падабраная з добрым густам, яшчэ больш упрыгожваюць і без таго прыгожы ўчастак каля дома, дзе кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі складаюцца ў яркую рознакаляровую карціну, створаную працалюбівымі рукамі гаспадыні. Асобнае пачэснае месца займае фігурка Божай Маці, якую некалі ўладкаваў у садзе гаспадар дома і якая стаіць і цяпер у памяць аб ім. Кацярына Аляксандраўна зараз працягвае пачатую некалі разам справу — кіруе магазінам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ТІР і К”, што размешчаны тут жа, у Сейлавічах.
Вядома, асноўная частка работы па доглядзе за домам і ўчасткам прыпадае на яе рукі, хаця па магчымасці дапамагаюць і сыны, нявестка і ўнучкі, калі прыязджаюць са сталіцы.
— Я люблю ўсё на сваім участку, — гаворыць Кацярына Аляксандраўна, — але больш за ўсё люблю кветкі. Кожную раніцу выходжу і гавару з імі, і яны гэта адчуваюць, дораць узамен за патрачаныя на іх сілы радасць і прыгажосць.
Больш за ўсё, па яе ўласным прызнанні, гаспадыня любіць лілеі, апошнім часам у яе таксама ў асаблівай пашане пеларгоніі, ружы і клематысы.

Вызначальная прыкмета прысядзібнага ўчастка Ігара Альфрэдавіча і Ніны Рудольфаўны   Лукашэнка, што жывуць і працуюць у аграгарадку Сейлавічы, — цікавасць гаспадароў да  гістарычнай даўніны. Гэта відаць па тым, што тут з любоўю і стараннасцю сабраны і дагле-джаны старадаўнія прадметы — вазы, ткацкія станкі, калаўрот, маслабойкі, элементы конскай збруі і іншае.  Сам гаспадар, па яго словах, больш любіць вечназялёныя расліны і натуральныя матэрыялы — камень, дрэва, метал. Таму і яго ўчастак аформлены ў адпаведным стылі — тут шмат туй і самшыту, клумбаў з камянямі, штучны вадаём з жывой рыбай упрыгожваюць берагі ізноў жа з камянёў, абса-джаных нізкарослай туяй і аерам, а ў драўлянай лазні ў рускім стылі добра папарыцца ў халодны пахмурны дзень.  Яшчэ адна асаблівасць участка — асвятленне ў цёмны час сутак, як падключанае да электрычнасці, так і ад сонечнага святла, якое набіраецца за дзень.  Рознакаляровыя ліхтарыкі ўпрыгожваюць клумбы, каменны грот, некаторыя скульптуры.  Гаспадары ўсёй гэтай прыгажосці — людзі працуючыя.  Ігар Альфрэдавіч загадвае Сейлавіцкай амбулаторыяй, з’яўляецца ўрачом агульнай практыкі, а Ніна Рудольфаўна працуе бухгалтарам у ААТ “Сейлавічы”. Дома яна больш за ўсё займаецца аднагадовымі кветкамі і цяпліцай, дзякуючы якой сям’я частуецца ранняй зелянінай і іншай карыснай гароднінай. Вядома, на рабоце ў іх клопатаў хапае, як і ва ўсіх, але дом павінен быць аазісам спакою і прыгажосці, лічаць яны. Добрую дызайнерскую дапамогу аказвае і маці Ігара Альфрэдавіча Соф’я Казіміраўна, якая жыве ў Гродне, але знаходзіць магчымасць дапамагчы сям’і сына ў стварэнні прыгажосці каля яго дома. Прысядзібнаму ўчастку сям’і Лукашэнка прысуджана другое месца па Сейлавіцкім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў за 2014 год.

Вызначальная прыкмета прысядзібнага ўчастка Ігара Альфрэдавіча і Ніны Рудольфаўны
Лукашэнка, што жывуць і працуюць у аграгарадку Сейлавічы, — цікавасць гаспадароў да гістарычнай даўніны. Гэта відаць па тым, што тут з любоўю і стараннасцю сабраны і дагле-джаны старадаўнія прадметы — вазы, ткацкія станкі, калаўрот, маслабойкі, элементы конскай збруі і іншае.
Сам гаспадар, па яго словах, больш любіць вечназялёныя расліны і натуральныя матэрыялы — камень, дрэва, метал. Таму і яго ўчастак аформлены ў адпаведным стылі — тут шмат туй і самшыту, клумбаў з камянямі, штучны вадаём з жывой рыбай упрыгожваюць берагі ізноў жа з камянёў, абса-джаных нізкарослай туяй і аерам, а ў драўлянай лазні ў рускім стылі добра папарыцца ў халодны пахмурны дзень.
Яшчэ адна асаблівасць участка — асвятленне ў цёмны час сутак, як падключанае да электрычнасці, так і ад сонечнага святла, якое набіраецца за дзень. Рознакаляровыя ліхтарыкі ўпрыгожваюць клумбы, каменны грот, некаторыя скульптуры.
Гаспадары ўсёй гэтай прыгажосці — людзі працуючыя. Ігар Альфрэдавіч загадвае Сейлавіцкай амбулаторыяй, з’яўляецца ўрачом агульнай практыкі, а Ніна Рудольфаўна працуе бухгалтарам у ААТ “Сейлавічы”. Дома яна больш за ўсё займаецца аднагадовымі кветкамі і цяпліцай, дзякуючы якой сям’я частуецца ранняй зелянінай і іншай карыснай гароднінай. Вядома, на рабоце ў іх клопатаў хапае, як і ва ўсіх, але дом павінен быць аазісам спакою і прыгажосці, лічаць яны. Добрую дызайнерскую дапамогу аказвае і маці Ігара Альфрэдавіча Соф’я Казіміраўна, якая жыве ў Гродне, але знаходзіць магчымасць дапамагчы сям’і сына ў стварэнні прыгажосці каля яго дома. Прысядзібнаму ўчастку сям’і Лукашэнка прысуджана другое месца па Сейлавіцкім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў за 2014 год.

Трэцяе месца па Сейлавіцкім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні  населеных пунктаў за 2014 год атрымала сядзіба Віктара Міхайлавіча і Ванды Іосіфаўны   Азарка, што жывуць у вёсцы Юшавічы. Мноства кветак і дэкаратыўных кустарнікаў, як цвітучых, так і вечназялёных, упрыгожваюць іх прысядзібны ўчастак. Духмяныя суквецці бэзу і язміну вясной, зеляніна барбарысу, драцэны, вяйгелы, спірэі, японскай івы, розных відаў туі і мноства іншых раслін у іншы час года радуюць вока гаспадароў і гасцей дома. А калі прыгледзецца і пайсці далей, то ў сапраўдную казку тут запросяць госця “хатка на курыных ножках”, невялічкі стылізаваны млын, рукатворная сажалка ў зялёных берагах і шмат-шмат рознакаляровых руж, клематысаў і іншых яркіх, прыгожых кветак. Увогуле расліннае царства на ўчастку дбайных гаспадароў уладкавана такім чынам, каб цвіценне ў ім працягвалася ад ранняй вясны да позняй восені, пакуль пялёсткі кветак не астудзяць першыя маразы.  Зараз  Віктар Міхайлавіч і Ванда Іосіфаўна знаходзяцца на заслужаным адпачынку, аднак не застаюцца пакінутымі ў сваіх гаспадарчых клопатах — ім з задавальненнем дапамагаюць сыны з сем’ямі, калі прыязджаюць да бацькоў — такія ж добрыя гаспадары.

Трэцяе месца па Сейлавіцкім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні
населеных пунктаў за 2014 год атрымала сядзіба Віктара Міхайлавіча і Ванды Іосіфаўны
Азарка, што жывуць у вёсцы Юшавічы. Мноства кветак і дэкаратыўных кустарнікаў, як цвітучых, так і вечназялёных, упрыгожваюць іх прысядзібны ўчастак. Духмяныя суквецці бэзу і язміну вясной, зеляніна барбарысу, драцэны, вяйгелы, спірэі, японскай івы, розных відаў туі і мноства іншых раслін у іншы час года радуюць вока гаспадароў і гасцей дома. А калі прыгледзецца і пайсці далей, то ў сапраўдную казку тут запросяць госця “хатка на курыных ножках”, невялічкі стылізаваны млын, рукатворная сажалка ў зялёных берагах і шмат-шмат рознакаляровых руж, клематысаў і іншых яркіх, прыгожых кветак. Увогуле расліннае царства на ўчастку дбайных гаспадароў уладкавана такім чынам, каб цвіценне ў ім працягвалася ад ранняй вясны да позняй восені, пакуль пялёсткі кветак не астудзяць першыя маразы.
Зараз Віктар Міхайлавіч і Ванда Іосіфаўна знаходзяцца на заслужаным адпачынку, аднак не застаюцца пакінутымі ў сваіх гаспадарчых клопатах — ім з задавальненнем дапамагаюць сыны з сем’ямі, калі прыязджаюць да бацькоў — такія ж добрыя гаспадары.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.