У падарунак — музыка

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

У раённым цэнтры культуры прайшоў ІV раённы фестываль народнай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем” — справа-здачны канцэрт па выніках работы за 2014 год.

Багатая праграма відовішча складалася з трох блокаў: эстраднага, дзіцячага і народнага, кожны з якіх прадстаўляла свая пара вядучых. 

Эстрадны блок уключаў у сябе разнастайныя формы канцэртных нумароў — выступленні салістаў, дуэтаў, трыа, ансамбляў, якія прадставілі РЦК, Сноўскі СЦК, Новагарадзейскі СЦК, Гарадзейскі ПДК, Салтанаўшчынскі СК, Высакаліпскі СДК. Шмат цёплых усмешак і гарачых апладысментаў гледачоў выклікалі самыя юныя артысты — удзельнікі дзіцячага блока. Яны выдатна прадставілі свае ўстановы культуры — РЦК, Гара-дзейскі ПДК, Аношкаўскі СДК, Лявонавіцкі СДК, Навасёлкаўскі СЦК,  Салтанаўшчынскі СК. У апошнім блоку канцэрта гледачоў парадавалі народныя песня і танец. Зала вельмі цёпла прымала народны ансамбль музыкі і песні “Зараніца” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль песні “Згода” і танцавальны калектыў “Натхненне”  раённага цэнтра народнай творчасці, тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага СДК і іншых мясцовых артыстаў — пры-хільнікаў народнага стылю.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

У канцы святочнага канцэрта яго ўдзельнікам і ўсім, хто спрычыніўся да яго падрыхтоўкі, выказалі шчырую ўдзячнасць намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня і дырэктар РЦК Таццяна Лук’янчык. Яны таксама ўручылі работнікам культуры ўзнагароды па выніках работы ў 2014 го-дзе. Так, Грамату аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымаў Юшавіцкі сельскі дом культуры, які заняў трэцяе месца ў спаборніцтве на лепшую арганізацыю культурна-масавай работы з насельніцтвам па выніках работы ў 2014 годзе. Таксама трэцяе месца і Грамату атрымаў Лявонавіцкі СДК. Другое месца і Грамату — Астроўскі СДК, першае — Грыцкевіцкі СДК.

Граматамі аддзела за добрыя вынікі ў працы таксама былі ўзнагароджаны Нясвіжскі раённы цэнтр народнай творчасці, творчы калектыў Навасёлкаўскага СЦК, дырэктар Карцэвіцкага СДК Марына Шумейка.

Фота 4

Фота 4

Фота 5

Фота 5

Падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама былі аб’яўлены кіраўніку некалькіх народных калектываў раёна Тамары Прыгун, кіраўніку народных ансамбляў “Млечны шлях” і “Нясвіж” Таццяне Казловай, загадчыку Гарадзейскага ПДК Рынаце Макаш, загадчыку Новагарадзейскага СЦК Таццяне Язэпчык, мастацкаму кіраўніку Ужанкаўскага СДК Любові Дрык,  загадчыку Ланскага СДК Святлане Дзянішчык. За шматгадовае плённае супрацоўніцтва з работнікамі культуры і асвятленне асноўных культурных падзей у сродках масавай інфармацыі Падзякі аддзела таксама атрымалі супрацоўнікі газеты “Нясвіжскія навіны” — намеснік галоўнага рэдактара     Соф’я Любанец і фотакарэспандэнт Святлана Польская.

На фота:

  1. На сцэне — тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага СДК.
  2. Кіраўнікі Юшавіцкага, Грыцкевіцкага і Астроўскага сельскіх дамоў культуры Таццяна Еўтух, Людміла Гадун, Святлана Майсейчык.
  3. Спявае Таццяна Шкода.
  4. Гасцей ІV раённага фестывалю народнай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем” сустракаюць удзельнікі клубных аб’яднанняў Гарадзейскага пасялковага дома культуры.
  5. Каля стылізаванай сялянскай хаткі, зробленай сваімі рукамі, — мастацкі кіраўнік Ланскага СДК Юрый Гапановіч, які разам з удзельнікамі клубнага аб’яднання “Дбайныя гаспадынькі” ствараў святочны настрой гасцям мерапрыемства.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.